Вы тут

Гэта будзе заўтра?


Пра што толькі ні паведамляюць цяпер сродкі масавай інфармацыі?! У інтэрнэце, на экранах тэлевізараў, на старонках газет, у праграмах радыё — і навіны, і высокія візіты, і вопыт работы прадпрыемстваў, і цэны, і курсы валют, і крымінальная хроніка... Але ўсё ж, бяруся сцвярджаць, ёсць тры тэмы, якія хвалююць усіх. Гэта здароўе, грошы і прагноз надвор'я.


Наша сям'я даўно ўжо сябруе са «Звяздой»: шмат гадоў выпісваем, з задавальненнем чытаем, бо гэтая газета — у чым не раз пераканаліся — і сапраўды піша пра тое, што важна.

Але ж іншыя крыніцы інфармацыі чалавеку таксама патрэбны. Мы па вечарах у нядзелю, напрыклад, заўжды ўключаем «Беларусь 1», чакаем перадачу «Навіны надвор'я». Калі верыць праграме, пачатак яе ў 22 гадзіны 35 хвілін. Як для вяскоўцаў і для зімы — дык гэта вельмі позна, але ж кожны мае намеры нешта зрабіць, загадзя плануе свой тыдзень. Значыць, інфармацыя пра надвор'е будзе на карысць...

І мы, відаць, дачакаліся б, паглядзелі патрэбную праграму, калі б яна час ад часу не пераносілася — добра, калі на 10—15 хвілін, а то ж, здараецца, на ўсе 30 ці 40.

Як на мой погляд, дык гэта вельмі няправільна. Прынамсі, далёка не ўсе могуць дазволіць сабе дачакацца «Навін...», спакойна і да канца паглядзець іх, бо шмат каму рана ўставаць.

У падобных выпадках перадачу трэба было б паўтараць — напрыклад, раніцай у панядзелак. Раней падобная практыка існавала (ды і цяпер яна існуе ў дачыненні да іншых перадач), а вось да «Навін надвор'я» — чамусьці не. Прынцыповае пытанне: чаму?..

Ну напэўна ж, адрасаваць яго трэба непасрэдна на тэлебачанне. Але газета мне неяк бліжэй. Да таго ж вельмі хочацца верыць, што не адзін я так думаю, што іншыя чытачы мяне падтрымаюць і ўрэшце ўсё будзе так, як павінна быць — гэта значыць так, як патрэбна людзям.

Уладзімір Сідар, Мастоўскі раён

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.