Вы тут

Трох браканьераў затрымалі на возеры Белае


Трох жыхароў Белаазёрска затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі на возеры Белае. З-за блізкага размяшчэння Бярозаўскай ГРЭС вадаём ужо вызваліўся ад лёду, чым скарысталіся браканьеры, паставіўшы сеткі.


У іх патрапіла каля 300 асобін рыбы — акуня і плоткі. За кожную з іх парушальнікам давядзецца заплаціць па базавай велічыні. А ўвесь незаконны ўлоў вагой 40 кілаграмаў абыдзецца ў 62 мільёны рублёў. Больш за тое, адзін з затрыманых у 2010 годзе ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконнае рыбалоўства з нанясеннем шкоды ў асабліва буйным памеры. Тады 18-гадовы юнак патрапіў пад амністыю, а зараз яго чакае суровае пакаранне. Артыкул 281 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжвае за яго ўчынак да шасці гадоў пазбаўлення волі.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».