Вы тут

Прывядзенне ў парадак брацкай магілы ў Полацку — справа ўсёй краіны


72 га­ды мы да­зва­ля­лі са­бе ад­кла­даць кло­пат пра па­лег­лых сал­дат да больш ба­га­тых ча­соў. Маг­чы­ма, мы раз­ва­жа­лі ня­пра­віль­на. Мы ні­ко­лі не бу­дзем ад­чу­ваць ся­бе ўпэў­не­на, па­куль не ад­да­дзім доўг тым, хто па­кі­нуў свае да­мы, каб аба­ра­ніць на­шу зям­лю, і не вяр­нуў­ся. Мы ўжо ні­ко­лі не да­ве­да­ем­ся ім­ёны ўсіх. Але мы ве­да­ем, дзе яны ля­жаць. І мы па­він­ны ўша­на­ваць та­кія мес­цы. Гэ­та і ёсць наш доўг. Да­лей ад­кла­даць нель­га.

У тым, што пры­вя­дзен­не ў па­ра­дак брац­кай ма­гі­лы дзя­сят­каў ты­сяч са­вец­кіх сал­дат у По­лац­ку — спра­ва ўсёй кра­і­ны, не су­мня­ва­ец­ца стар­шы­ня праў­лен­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ру Мак­сім Місь­ко. Ён упэў­не­ны, што бе­ла­ру­сы здоль­ныя год­на па­ха­ваць сва­іх во­і­наў, ня­гле­дзя­чы на фі­нан­са­выя цяж­кас­ці.


Не­вы­пад­ко­ва

Пра Пяс­кі Мак­сім Місь­ко да­ве­даў­ся, ка­лі ехаў на ўра­чыс­тую цы­ры­мо­нію ўру­чэн­ня ста­ра­жыт­на­га ва­ен­на­га сця­га По­лац­ка­му ка­дэц­ка­му ву­чы­лі­шчу. Гэ­та бы­ло ў ве­рас­ні мі­ну­ла­га го­да. Ён ехаў з Мін­ска ў ад­ной ма­шы­не з дэ­пу­та­там На­цы­я­наль­на­га схо­ду На­тал­ляй Гуй­вік, якая ў ніж­няй па­ла­це бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та прад­стаў­ляе па­ла­чан. Яны раз­маў­ля­лі пра гіс­та­рыч­ны сцяг, знач­насць яго вяр­тан­ня на Ра­дзі­му праз 100 га­доў. Пра сім­ва­ліч­насць па­дзеі.

Абое юрыс­ты, яны даў­но ве­да­юць ад­но ад­на­го, але так ста­ла­ся, што да гэ­та­га мо­ман­ту Мак­сім Місь­ко пра Пяс­кі не чуў. За ме­сяц да па­езд­кі ён уз­на­ча­ліў Бе­ла­рус­кі фонд мі­ру, пра гэта і па­ве­да­міў дэ­пу­та­ту. На што На­тал­ля Гуй­вік ус­клік­ну­ла: «Вось як! Дык у нас ужо ёсць для вас спра­ва ў По­лац­ку!» І ўго­лас па­дзя­ка­ва­ла Бо­гу. А по­тым ко­рат­ка рас­ка­за­ла Мак­сі­му Ула­дзі­мі­ра­ві­чу пра Пяс­кі. Паз­ней, на афі­цый­най су­стрэ­чы ў Па­ла­це прад­стаў­ні­коў, пе­рад­ала яму ўсе ма­тэ­ры­я­лы.

Пе­рад­гіс­то­рыя

На­тал­ля Гуй­вік з 2010 го­да, спа­чат­ку як дэ­пу­тат По­лац­ка­га га­рад­ско­га Са­ве­та, по­тым як пар­ла­мен­та­рый ро­біць усё ад яе маг­чы­мае, каб астан­кі дзя­сят­каў ты­сяч лю­дзей — ах­вяр Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, якія больш за 70 га­доў за­ста­ва­лі­ся ледзь пры­кры­тыя пяс­ком ва ўро­чы­шчы Пяс­кі ў По­лац­ку, бы­лі год­на па­ха­ва­ныя. Яна ад­чу­вае аса­біс­тую ад­каз­насць за лёс гэ­та­га тра­гіч­на­га мес­ца ў род­ным го­ра­дзе.

Во­сен­ню 2013 го­да га­зе­та «Звяз­да» пад­клю­чы­ла­ся да гэ­тай спра­вы, ства­рыў­шы су­мес­ны з по­лац­кай гра­мад­скас­цю, ад імя якой вы­сту­пі­ла На­тал­ля Гуй­вік, ін­фар­ма­цый­ны пра­ект «Уро­чы­шча Пяс­кі». У рам­ках пра­ек­та на ста­рон­ках «Звяз­ды» вый­шаў цыкл ма­тэ­ры­я­лаў: рэ­парт­ажы, свед­чан­ні ві­да­воч­цаў, ін­тэр­в'ю з гіс­то­ры­ка­мі і ва­ен­ны­мі, «круг­лы стол» з удзе­лам па­слоў трох дзяр­жаў, ар­хі­віс­таў, края­знаў­цаў, ва­ен­ных спе­цы­я­ліс­таў і гра­мад­скіх дзея­чаў. Га­зе­та не­ад­на­ра­зо­ва пуб­лі­ка­ва­ла ра­ху­нак для пе­ра­во­ду гро­шай на бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла.

Спра­ва ру­ха­ла­ся, але ма­руд­на. За апош­нія два га­ды мес­ца ма­са­ва­га па­ха­ван­ня на ле­вым бе­ра­зе ра­кі Па­ла­та, дзе ве­цер і дождж пе­ры­я­дыч­на ага­ля­лі ча­ла­ве­чыя кост­кі, бы­ло на­рэш­це на­кры­та да­дат­ко­вым сло­ем грун­ту. Гэ­та пры­клад­на па­ло­ва ад за­пла­на­ва­ных вер­ты­каль­ных ра­бот. Раней там бы­ла ўста­ля­ва­на ме­ма­ры­яль­ная Дош­ка па­мя­ці. Ад­нак ме­ма­ры­ял да­гэ­туль за­ста­ец­ца не­за­вер­ша­ным з-за не­да­хо­пу срод­каў. На гэ­тым эта­пе пра яго і да­ве­даў­ся Мак­сім Місь­ко.

Ко­ла за­мкну­ла­ся

У 2010 го­дзе ме­на­ві­та Бе­ла­рус­кі фонд мі­ру, По­лац­кае га­рад­ское ад­дзя­лен­не, звяр­нуў­ся ў По­лац­кі гар­вы­кан­кам і га­рад­скі Са­вет дэ­пу­та­таў з прось­бай аб уве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці тых, хто ля­жыць у Пяс­ках. Та­ды па­ла­ча­не, якія не ве­да­лі, што пад іх на­га­мі — вя­ліз­ная ма­гі­ла з не­злі­чо­ны­мі це­ла­мі сал­дат і прос­тых га­ра­джан, у тым лі­ку жан­чын і дзя­цей, ла­дзі­лі ў Пяс­ках пік­ні­кі, вы­гуль­ва­лі са­бак, бра­лі ад­сюль пя­сок для сва­іх па­трэб. Ві­цеб­скае аб­лас­ное ад­дзя­лен­не Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ру ад­кры­ла пяць га­доў та­му спец­ра­ху­нак па збо­ры срод­каў на бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла. Ця­пер аў­та­ры­тэт­ная гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя пад­клю­чы­ла­ся да ства­рэн­ня ме­ма­ры­я­ла на рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­ні.

— У ліс­та­па­дзе 2015 го­да мы су­мес­на з По­лац­кім рай­вы­кан­ка­мам пра­вя­лі па­шы­ра­ную на­ра­ду з удзе­лам гіс­то­ры­каў і па­тэн­цый­ных спон­са­раў, — рас­каз­вае Мак­сім Місь­ко. — На на­ра­дзе пра­ана­лі­за­ва­лі, ча­му ад­бы­ло­ся за­па­воль­ван­не бу­даў­ніц­тва, што трэ­ба зра­біць, каб ак­ты­ві­за­ваць пра­цэс, раз­мер­ка­ва­лі ад­каз­насць за да­лей­шыя дзе­ян­ні. Ад по­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма пра­ект ця­пер ку­ры­руе стар­шы­ня ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Іо­сіф Гры­бо­віч. Ён пе­ра­жы­вае за спра­ву ўсёй ду­шой.

Паз­ней на бю­ро праў­лен­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ру стар­шы­ня пра­па­на­ваў вы­вес­ці пра­ект з аб­лас­но­га ўз­роў­ню на рэс­пуб­лі­кан­скі, каб гро­шы на яго фонд збі­раў па ўсёй кра­і­не.

— Раз­мо­ва бы­ла ня­прос­тай, — пры­зна­ец­ца Мак­сім Місь­ко. — Кі­раў­ні­кі аб­лас­ных ад­дзя­лен­няў ста­лі ка­заць, што ма­са­выя па­ха­ван­ні вяз­няў ня­мец­кіх канц­ла­ге­раў ёсць і на тэ­ры­то­рыі ін­шых аб­лас­цей. Я па­га­дзіў­ся, што ўва­гі за­слу­гоў­ва­юць не ад­ны толь­кі Пяс­кі, але гэ­тае мес­ца асаб­лі­вае, бо раз­мо­ва ідзе не прос­та пра бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла. У Пяс­ках трэ­ба па-ча­ла­ве­чы па­ха­ваць лю­дзей. Яны ча­ка­юць гэ­та­га ад нас ка­ля 75 га­доў. Мы не мо­жам ру­хац­ца на­пе­рад, па­куль не зро­бім гэ­та­га.

Стар­шы­ня праў­лен­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ра раз­ва­жае так: на­вош­та ка­заць пра тое, што на­ша зям­ля шмат­па­кут­ная, ка­лі ні­чо­га не ра­біць? Гэ­та пер­шае. Дру­гое — ка­лі ад­ра­зу ха­пац­ца за ўсё, то сі­лы рас­пы­ляц­ца, а вы­нік не бу­дзе да­сяг­ну­ты. Ар­гу­мен­ты па­чу­лі, і ця­пер 148 ра­ён­ных і га­рад­скіх ар­га­ні­за­цый Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ру па ўсёй Бе­ла­ру­сі збі­ра­юць гро­шы на ме­ма­ры­ял у по­лац­кіх Пяс­ках. Дзе­ля та­го, каб скан­цэнт­ра­ваць свае на­ма­ган­ні на за­вяр­шэн­ні ме­ма­ры­я­ла ў По­лац­ку, гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя пры­пы­ні­ла збор срод­каў на бу­даў­ніц­тва ўні­каль­на­га Хра­ма мі­ру ў вёс­цы На­вас­паск на Гро­дзен­шчы­не.

Спра­ва на­цы­я­наль­на­га го­на­ру

— Гэ­та вель­мі важ­на і з пунк­ту по­гля­ду ідэа­ло­гіі, бо мы мо­жам па­ка­заць, што на­ват не ў са­мыя спры­яль­ныя ча­сы, аб'­яд­наў­шы­ся, здоль­ны рэа­лі­за­ваць лю­бы пра­ект. Што мы мо­жам усё, — упэў­не­ны Мак­сім Місь­ко.

Яго дум­ку па­цвер­дзі­ла і на­чаль­нік фі­нан­са­ва­га ад­дзе­ла По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Ма­рыя Ка­ра­сё­ва, якая за­ўва­жы­ла пры аса­біс­тай раз­мо­ве, што пра­ек­ты, рэа­лі­за­цыя якіх за­ле­жыць ад ак­тыў­нас­ці гра­мад­ства, ажыц­цяў­ля­юц­ца ме­на­ві­та ў цяж­кія ча­сы, ка­лі фі­нан­са­вае ста­но­ві­шча лю­дзей па­гар­ша­ец­ца. Ча­му так ад­бы­ва­ец­ца — прад­мет для раз­ваг псі­хо­ла­гаў. Маг­чы­ма, ка­лі да­хо­ды па­мян­ша­юц­ца, лю­дзі ста­но­вяц­ца больш ад­каз­ны­мі і больш пра­віль­на вы­строй­ва­юць свае пры­яры­тэ­ты.

З гэ­та­га пунк­ту по­гля­ду стар­шы­ня праў­лен­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ру су­праць та­го, каб для бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла ў Пяс­ках пра­сіць да­па­мо­гі ў за­меж­ні­каў. Ня­гле­дзя­чы на тое, што ло­гі­ка ў зва­ро­це да ін­шых дзяр­жаў ёсць, бо боль­шасць з тых, хто ля­жыць у Пяс­ках, — не бе­ла­ру­сы.

У кан­цэнт­ра­цый­ны ла­гер Ду­лаг-125, ад­куль што­дня на пра­ця­гу трох з па­ло­вай га­доў сот­ня­мі зво­зі­лі ў Пяс­кі це­лы па­мер­лых і за­бі­тых, тра­пі­лі са­вец­кія ва­ен­на­па­лон­ныя з 214-й страл­ко­вай ды­ві­зіі, якая фар­мі­ра­ва­ла­ся ва Укра­і­не, і 62-га страл­ко­ва­га кор­пу­са, які фар­мі­ра­ваў­ся на Ура­ле. У по­лац­кім ла­ге­ры бы­ло так­са­ма шмат маск­ві­чоў, а яшчэ поль­скія і італь­ян­скія ва­ен­на­па­лон­ныя. Вя­до­ма, што апош­ніх там бы­ло 846. Больш за тое, у Пяс­ках (а гэ­та вя­лі­кая пуст­ка на мес­цы да­ва­ен­на­га стрэль­бі­шча) нем­цы ха­ва­лі і сва­іх сал­дат — у асоб­ных ма­гі­лах. Ме­на­ві­та та­му за­гад­чык по­лац­ка­га Му­зея ба­я­вой сла­вы, аў­тар кні­гі «Уро­чы­шча Пяс­кі — тэ­ры­то­рыя смер­ці. 1941—1944» Сяр­гей Ко­пыл лі­чыць, што ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс на гэ­тым мес­цы па­ві­нен мець між­на­род­нае зна­чэн­не.

— Ёсць тут мо­мант го­на­ру. Мож­на гро­шы пра­сіць на неш­та ін­шае. Але сва­іх сал­дат мы па­він­ны па­ха­ваць са­мі, — ка­жа на гэ­та Мак­сім Місь­ко.

Бе­ла­рус­кі фонд мі­ру звяр­нуў­ся так­са­ма да ўсіх во­і­наў Бе­ла­ру­сі. Пад зва­ро­там свае под­пі­сы па­ста­ві­лі стар­шы­ня праў­лен­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду Мі­ра Мак­сім Місь­ко, стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­зу афі­цэ­раў Ула­дзі­мір Бам­бу­раў, стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­зу су­во­раў­цаў і ка­дэтаў Юрый Сянь­коў і стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­зу ве­тэ­ра­наў вай­ны ў Аф­га­ні­ста­не, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы Ва­ле­рый Гай­ду­ке­віч.

Ідэю пад­тры­ма­ла Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны. У во­ін­скіх час­цях прай­шлі афі­цэр­скія схо­ды, на якіх бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не пра ўдзел у збо­ры гро­шай. Зва­рот да бе­ла­рус­кіх во­і­наў быў ра­за­сла­ны ў Су­во­раў­скае і ва ўсе ка­дэц­кія ву­чы­лі­шчы кра­і­ны. У вы­ні­ку на пра­ця­гу трох тыд­няў на бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла пе­ра­лі­ча­ны больш за 358 міль­ё­наў руб­лёў. І гэ­та толь­кі па­ча­так. Да пра­ек­та пад­клю­чыў­ся След­чы ка­мі­тэт, Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях. У най­блі­жэй­шы час Мак­сім Місь­ко пла­нуе су­стрэц­ца з кі­раў­ніц­твам Дзяр­жаў­на­га па­гра­ніч­на­га ка­мі­тэ­та і Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў.

— Лю­дзям у па­го­нах сло­вы «го­нар» і «год­насць» асаб­лі­ва зра­зу­ме­лыя, — за­ўва­жыў стар­шы­ня праў­лен­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ру. — З іх ні­хто яшчэ не ска­заў: «Ня­ма гро­шай», і ні­хто не спы­таў: «А на­вош­та?»

Ка­лі тэм­пы пе­ра­лі­чэн­ня гро­шай за­ха­ва­юц­ца, то, з да­па­мо­гай дзяр­жа­вы, бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла мож­на бу­дзе за­вяр­шыць да кан­ца гэ­та­га го­да. Дэ­пу­тат На­тал­ля Гуй­вік гля­дзіць на спра­ву яшчэ больш ап­ты­міс­тыч­на.

— Спа­дзя­ю­ся, што ўжо да 22 чэр­ве­ня, да га­да­ві­ны па­чат­ку Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, мы змо­жам зра­біць ува­ход­ную гру­пу, пля­цоў­ку пе­рад Сця­ной па­мя­ці і па­ста­вім не­вя­лі­кі пом­нік во­і­нам 1812 го­да, бо на гэ­тым мес­цы ля­жаць не толь­кі ах­вя­ры фа­шыз­му, там іш­лі кро­ва­пра­літ­ныя баі ў вай­ну з На­па­ле­о­нам, — ка­жа На­тал­ля Гуй­вік. — Ча­ты­ры міль­яр­ды руб­лёў на ме­ма­ры­ял у Пяс­ках сё­ле­та за­пла­на­ва­ны ў мяс­цо­вым бюд­жэ­це, і я вель­мі пра­шу, каб срод­кі бы­лі вы­дат­ка­ва­ны ме­на­ві­та ў дру­гім квар­та­ле. Яшчэ міль­ярд руб­лёў рэ­аль­на са­браць да мая, бо на ра­хун­ку ця­пер зна­хо­дзіц­ца па­ло­ва міль­яр­да. Маг­чы­ма, на кап­лі­цу гро­шы вы­дат­куе пры­ват­ны спон­сар.

Ад­на­ча­со­ва да ра­бо­ты па вы­свят­лен­ні ім­ён тых, хто за­гі­нуў у канц­ла­ге­ры Ду­лаг-125, да­лу­чы­лі­ся Між­на­род­ная аса­цы­я­цыя фон­даў мі­ру і фонд «На­род­ная па­мяць».

medvedeva@zviazda.by

P.S. Гра­шо­выя срод­кі на ства­рэн­не ме­ма­ры­я­ла «Уро­чы­шча Пяс­кі» ў По­лац­ку мож­на пе­ра­лі­чыць у Ві­цеб­скае аб­лас­ное ад­дзя­лен­не ГА «Бе­ла­рус­кі фонд мі­ру» на ра­ху­нак №3135411066036 (у бе­ла­рус­кіх руб­лях), №3135411066502 (у до­ла­рах), №3135411066805 (у ра­сій­скіх руб­лях) у ды­рэк­цыі ТАА «Бел­ін­вест­банк» па Ві­цеб­скай воб­лас­ці, код 153001739, УНП 300126737, АКПА 05836097.

На сай­це Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ру http://fondmіra.by/ мож­на пра­са­чыць за тым, коль­кі гро­шай па­сту­пі­ла на ра­ху­нак і як яны тра­цяц­ца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.