Вы тут

Гараскоп стрыжак на сакавік


2 сакавіка, серада. Правільней не звяртацца да дапамогі нажніц. Тым, хто жадае перамен, зоркі раяць зрабіць завіўку.

3 сакавіка, чацвер. Правільным будзе рашэнне пафарбаваць валасы ў цёмныя адценні, якія прыцягваюць дадатковыя сілы прыроды. Ад стрыжкі лепш ўстрымацца.

4 сакавіка, пятніца. Дзень нейтральны, але ўсё ж лепш не спакушаць лёс і не прадпрымаць ніякіх дзеянняў па змене свайго іміджу.

5 сакавіка, субота. Гатовым да авантуры варта падстрыгчыся: эфект будзе неардынарным і прыўнясе станоўчы ўсплёск эмоцый.

6 сакавіка, нядзеля. Незвычайная стрыжка і непрадказальны тон фарбы дабавяць абаяння і сексуальнасці вашаму выгляду.

7 сакавіка, панядзелак. Катэгарычна не варта рабіць аперацый з валасамі.

8 сакавіка, аўторак. Д'ябальскі дзень, устрымайцеся ад выкарыстання вострых прадметаў, не кажучы пра нажніцы.

9 сакавіка, серада. Дзень сонечнага зацьмення. Закрытае Сонца вам не памочнік, а без яго прымацца за новую прычоску — няўдзячны занятак, таму паход у цырульню лепш адмяніць.

10 сакавіка, чацвер. Не стрыжомся, максімальная ўвага — догляду валасоў. Добра рабіць розныя маскі.

11 сакавіка, пятніца. Дзень актыўнага энергетычнага абмену з прыродай, таму стрыжка выкліча непрадбачаныя наступствы. Ужыўшы натуральныя фарбавальнікі, даможацеся ўмацавання сваіх фінансаў.

12 сакавіка, субота. Падыходзячы час для крэатыўных і творчых жанчын. Толькі з незвычайнымі задумкамі абавязкова звяртайцеся да дапамогі цырульніка.

13 сакавіка, нядзеля. Зайздросціце тым, у каго доўгія і бліскучыя валасы? Падстрыжыцеся — і абавязкова даможацеся паляпшэння як структуры, так і гушчыні вашых валасоў.

14 сакавіка, панядзелак. Штосьці новенькае ў знешнасці павялічыць вашу прывабнасць, можна скарыстацца любымі сродкамі.

15 сакавіка, аўторак. Стрыжка дазволеная толькі тым, хто гатовы прыняць вобраз расбэшчанага падлетка з лёгкім воблакам на галаве. Што рабіць — густы ў жанчын такія розныя!

16 сакавіка, серада. Цяжкі дзень, супрацьпаказаны для стрыжкі.

17 сакавіка, чацвер. Можна ўмацаваць валасы з дапамогай хны або іншых гаючых масак, стрыгчыся астролагі не раяць.

18 сакавіка, пятніца. Можна стрыгчыся без сумненняў, тым больш што гэта прымірыць вас са сваімі крыўдзіцелямі і падыме настрой.

19 сакавіка, субота. Калі ўчора вы яшчэ не былі ў салоне, паспяшайцеся, зоркі раздаюць бонусы дастатку і творчага развіцця.

20 сакавіка, нядзеля. Прымальная стрыжка толькі рукамі самага блізкага чалавека, калі вы не здольны зрабіць гэта самастойна.

21 сакавіка, панядзелак. Думайце і вырашайце самі, мяняць ці не мяняць свой вобраз. Размяшчэнне планет дазваляе як дзеянне, так і бяздзейнасць.

22 сакавіка, аўторак. Значна лягчэй жыць з роўнымі і гладкімі валасамі, пазбягайце завівак і складаных укладак.

23 сакавіка, серада. Астролагі прапануюць ўстрымацца ад стрыжкі, асабліва ў другой палове сутак. На сёння збярыце валасы ў пучок альбо зрабіце звычайную коску.

24 сакавіка, чацвер. Цудоўныя лёгкія прычоскі гарантаваныя, смела адпраўляйцеся ў салон прыгажосці.

25 сакавіка, пятніца. Сёння пры афарбоўцы можна дамагчыся менавіта таго адцення, пра якое вы марылі, спрабуйце рэалізаваць задуманае. Падстрыгшыся, атрымаеце больш шорсткія валасы.

26 сакавіка, субота. Каб не наклікаць на сябе бяду, не дакранайцеся да валасоў пасля заходу сонца. З раніцы пажаданы звычайны догляд.

27 сакавіка, нядзеля. Калі вы незадаволеныя сваёй знешнасцю, пачакайце да заўтра, а сёння пазбягайце манеўраў з валасамі.

28 сакавіка, панядзелак. Падстрыгаць валасы можна толькі ў выпадку гатоўнасці да рэзкіх перамен у амурных справах.

29 сакавіка, аўторак. Цікавыя знаёмствы і карысныя сувязі чакаюць тых, хто рызыкне зрабіць мадэльную стрыжку па апошняй модзе.

30 сакавіка, серада. Знешнія сілы не паўплываюць на ваша рашэнне; хочаце падстрыгчыся — спрабуйце і давярайце інтуіцыі.

31 сакавіка, чацвер. Можна пафарбаваць валасы або зрабіць завіўку і радасны настрой на наступныя дні забяспечаны.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.