Вы тут

Знізілася колькасць выпадкаў браканьерства з дапамогай сетак


Параўнальны аналіз асноўных вынікаў работы Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь за студзень гэтага года з аналагічным перыядам мінулага паказаў тэндэнцыю да значнага зніжэння колькасці выпадкаў браканьерства з дапамогай сетак.


Калі за студзень 2015 года дзяржінспектары канфіскавалі 163 сеткі агульнай даўжынёй 18 кіламетраў, дык за першы месяц гэтага года — 110 сетак (мінус 33 працэнты) агульнай даўжынёй 5 кіламетраў (мінус 70 працэнтаў).

— Перш за ўсё гэта абумоўлена розніцай у кліматычных умовах цяперашняй зімы і мінулай. Сёлета, у адрозненне ад леташняга сезона, дзякуючы моцным і ўстойлівым маразам вадаёмы і вадацёкі рана пакрыліся лёдам. З-за ледаставу здабыча рыбы сеткамі была моцна абцяжарана, — расказала прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч. — Пры гэтым адсутнічала ўсякая маскіроўка як самога парушальніка, так і ўсталяванай ім прылады лоўлі. Да таго ж натаптаны на лёдзе і берагах снег — так званая «белая сцежка» — дапамагае хутчэй вылічыць браканьера.

Гэтыя абставіны, несумненна, улічваюцца «аматарамі» лоўлі сеткамі, якія асцерагаюцца адказнасці за здзейсненыя імі правапарушэнні. Разам з тым станоўчы вынік таксама з'яўляецца вынікам пастаяннай прафілактычнай і растлумачальнай працы дзяржінспектараў.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Умовы надвор'я — на карысць рыбе

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.