Вы тут

Колькі каштуе садавіна і гародніна на сталічным Камароўскім рынку?


Надыходзіць каляндарная вясна — самы лепшы перыяд, каб аднавіць вітамінны баланс арганізма пасля зімы. Вядома, найлепшы спосаб — увесці ў рацыён больш садавіны і гародніны. Карэспандэнт «Звязды» накіраваўся на сталічны Камароўскі рынак, дзе хапае як айчыннай, так і прывезенай прадукцыі.


Пачынаем, вядома, з гародніны. Самы запатрабаваны прадукт — беларуская бульба, цана на яе пачынаецца ад 5 тысяч за кіло. Трохі даражэй каштуе морква — ад 7 да 10 тысяч. Уражвае розніца ў цэнах на памідоры: ад 10 да 15 тысяч за беларускія, 45—55 тысяч за прывезеныя. Рэкардсмен — таматы дробнага гатунку, за іх просяць 60 тысяч. Высокія цэны на гуркі, айчынныя абыдуцца ў 45 тысяч за кілаграм.

Для аматараў страў з капусты раздолле: 8 тысяч за кіло белакачаннай, 25 — за пекінскую, а найдаражэйшая іх каляровая «сястра» — аддаюць за 70 тысяч. Пэўна, на веснавым стале будуць дарэчы і салаты. Самая распаўсюджаная — латук, бюджэтны варыянт у выглядзе гатунку «Рамэн» каштуе 10 тысяч за пучок, ёсць і даражэйшыя, за 15 тысяч. Дадаём да салаты каляровыя перцы — вось і гатовы вітамінны кактэйль. Праўда, бюджэт такая страва абцяжарыць, каштуюць салодкія прыгажуны ад 80 да 100 тысяч за кілаграм. Калі салата без цыбулі для вас непрымальная, можна набыць і яе па 12—15 тысяч за кіло.

Грыбы на рынку прадаюцца ў асноўным сушаныя, нізка баравікоў на вяровачцы абыдзецца ад 100 да 220 тысяч. А вось свежыя шампіньёны каштуюць ад 35 да 45 тысяч.

Пераходзім да садавіны. Просты, але багаты вітамінамі варыянт — яблыкі. Цэны моцна адрозніваюцца ў залежнасці ад гатунку і паходжання, але ў асноўным вагаюцца паміж 20 і 25 тысячамі. Аналагічна каштуюць і грушы. Прыгажуны-бананы абыдуцца ў 20 тысяч за кіло, але можна знайсці іх і па 10 тысяч — з чорнымі плямамі на скурках. Сярэдні кошт апельсінаў — усё тыя ж 25 тысяч, мандарыны абыдуцца трохі даражэй — каля 30.

Шмат на прылаўках вінаграду, у асноўным ён каштуе 30—40 тысяч за кіло, але за самыя буйныя і салодкія ягады прыйдзецца выкласці ўжо 55. Спелая хурма таксама добра каціруецца — шмат гатункаў па розным кошце, але ў сярэднім кілаграм ласунку аддаюць за 30 тысяч. Ківі можна ўзяць за 30 тысяч, незвычайны гатунак пад назвай «сунічны» каштуе трохі даражэй — 35. Канцэнтраваны вітамін С у выглядзе лімона аблегчыць кашалёк на 50 тысяч рублёў. І зноў лічба 25 — гэта кошт кілаграма гранатаў.

Попытам карыстаюцца і сухафрукты, іх тут — на любы густ. Фінікі каштуюць 45 тысяч за кіло, курага — ад 80 да 100. Ёсць і гатовыя сумесі з розных сушаных фруктаў і ягад, цэны на іх вагаюцца ад 60 да 150 тысяч. Магчыма, некаму прыйдуцца даспадобы арэхі: 260 тысяч за кіло кеш'ю, 340 — за міндаль.

Лі­чыль­нік «Звяз­ды»

(Ся­рэд­няя ца­на за кі­ла­грам, ка­лі не па­зна­ча­на ін­шае)

Са­ла да­маш­няе, са­лё­нае — 100 тыс.

Сві­ная гру­дзін­ка вэн­джа­ная —
95 тыс.

Сві­ны фі­лей — 160 тыс.

Яла­ві­чы­на — 120 тыс.

Саль­ці­сон «Хат­ні» — 95 тыс.

Ця­ля­чая гру­дзін­ка — 100 тыс.

Ялавічная пя­чон­ка — 55 тыс.

Ба­ра­ні­на на рэ­брах — 75 тыс.

Па­лянд­ві­ца — 90 тыс.

Фарш са сві­ні­ны і яла­ві­чы­ны —
60 тыс.

Туш­ка тру­са — 125 тыс.

Бу­жа­ні­на — 120 тыс.

Ку­ры­ная груд­ка — 40 тыс.

Ку­ры­ца — 35 тыс.

Скумб­рыя вэн­джа­ная — 160 тыс.

Се­ля­дзец сла­ба­салёны — 60 тыс.

Яй­ка ку­ры­нае (дзя­ся­так) —
17,5 тыс.

Сыр «Га­ланд­скі» — 85 тыс.

Алей (бу­тэль­ка) — 25 тыс.

lуskаvеts@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: «Ударым» па арганізме вітамінамі!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.