Вы тут

Устанавіць асобу парушальніка сёння можна нават па недакурку


— Менавіта такі доказ выявілі работнікі Мінскай міжрайінспекцыі на месцы незаконнай здабычы лася ў Пухавіцкім раёне. Пакінуўшы крыміналістам іх працу, дзяржінспектары па «гарачых слядах» пагутарылі з мясцовым егерам. Той паведаміў, што напярэдадні да яго прыязджалі два паляўнічыя. Арганізаваць для іх тур у той дзень не атрымалася, але ж, магчыма, азарт узяў верх над здаровым сэнсам. Мужчыны патрапілі пад падазрэнне, — распавяла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. 


— Наступнай кропкай візіту дзяржінспектараў стаў адрас у пасёлку Сокал, дзе была зарэгістравана зброя аднаго з паляўнічых. Там іх сустрэлі бацькі падазраванага і зачынены сейф. Бацькі патлумачылі, што іх сын з жонкай пражываюць у Мінску. Менавіта ў сталічнай кватэры быў знойдзены карабін, які захоўваўся не ў сейфе, і патроны, схаваныя на паліцах пад вопраткай. А фігурант справы бясследна знік, папярэдне вымыўшы паляўнічую вопратку. Знайшлі ў кватэры і мяса дзічыны — восем кілаграмаў замарожанай ласяціны. Апроч гэтага, яшчэ і забароненую рыбалоўную прыладу — стометровую сетку.

Дарэчы, падчас разбору сітуацыі дзяржінспектары абследавалі і дом егера. Іх увагу прыцягнула бочачка, напоўненая мясам дзіка, як мяркуецца, ад трох асобін. Гэта парушэнне асаблівага рэжыму вымання, захавання і знішчэння гэтых жывёл. Праводзіцца праверка.

Загаловак у газеце: І «бычок» падкажа, як знайсці браканьера

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.