Вы тут

Беларусі і Расіі трэба шукаць супольныя кропкі для эканамічнага росту


Андрэй Кабякоў канстатаваў, што вынікі мінулага года не могуць задавальняць бакі з пункту гледжання аб'ёмаў узаемнага гандлю, выяўленага ў замежнай валюце. «І ўсё ж эканамічныя сувязі не разбураны, яны развіваюцца», — заявіў ён. Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што ёсць новыя магчымасці для эканамічнага росту. «План мерапрыемстваў урадаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, які мы год назад падпісалі, спрацаваў», — заўважыў Андрэй Кабякоў.


«Я хачу адзначыць, што, нягледзячы на тое, што нашы дзве краіны з'яўляюцца заснавальнікамі Еўразійскага эканамічнага саюза, Саюзная дзяржава заўсёды была тым фарматам, у якім адпрацоўваліся найбольш складаныя, запатрабаваныя пытанні эканомік нашых краін і нашых партнёраў», — заявіў беларускі прэм'ер-міністр. Па яго меркаванні, дамоўленасці, да якіх прыходзяць Мінск і Масква, «могуць быць скарыстаны нашымі партнёрамі для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе».

У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што Расіі і Беларусі трэба скаардынаваць сумесную эканамічную палітыку. Па яго словах, трэба пазначыць контуры развіцця падзей у двухбаковых кантактах на будучыню.

Загаловак у газеце: Прадукцыйны фармат

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.