Вы тут

У Кітаі рэфармуюць дзяржпрадпрыемствы


Кітайскія ўлады правядуць эксперымент, які закране дзесяць аспектаў дзейнасці арганізацый. Пра гэта стала вядома на брыфінгу, сумесна праведзеным  Камітэтам па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР, Дзяржкамітэтам па справах развіцця і рэформаў і Міністэрствам працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння, перадае агенцтва "Сіньхуа". 


Прадпрыемствы чакае стварэнне савета дырэктараў, надзеленага адпаведнымі паўнамоцтвамі, пераход на рынкавы механізм у адборы кіраўнікоў прадпрыемстваў, увядзенне інстытута прафесійных менеджэраў, дыферэнцыяцыя аплаты працы. Разам з тым прадпрыемствы цэнтральнага падпарадкавання чакае рэарганізацыя шляхам зліцця і паглынання. У некаторых найважнейшых галінах плануецца ўвесці змешаную форму ўласнасці, пры гэтым працоўныя змогуць валодаць акцыямі прадпрыемства. Улады таксама гатовыя вызваліць дзяржпрадпрыемствы ад сацыяльных функцый і раскрываць інфармацыю пра іх. 

Пакуль займацца аперацыямі з дзяржкапіталам упаўнаважаны два прадпрыемствы цэнтральнага падпарадкавання -- карпарацыі "Чэнтун" і "Госінь", паведаміў намеснік кіраўніка Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Чжан Сіу, адзначыўшы магчымасць далейшага павелічэння іх колькасці. Акрамя гэтага, у рамках эксперыменту дзяржпрадпрыемствы змогуць праводзіць інвестыцыйныя аперацыі з дзяржаўным капіталам, таксама будуць створаны кампаніі, упаўнаважаныя ажыццяўляць гэтыя аперацыі. Адной з найважнейшых задач на 2016 год чыноўнік назваў завяршэнне працэсу распрацоўкі камплекта дакументаў, якія рэгламентуюць паглыбленае рэфармаванне дзяржпрадпрыемстваў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.