Вы тут

Галашэнні


Адной з самых важных складовых частак пахавальнага абраду і абрадаў, звязаных з ушанаваннем продкаў, з'яўляюцца галашэнні па памерлых — жанр, які ўвабраў у сябе жалобу ўсіх пакаленняў людзей з нагоды бяды — смерці роднага чалавека.


  • Галашэнні былі пабудаваны на дыялагічнай аснове. Сваякі нябожчыка звярталіся да яго з рытарычнымі пытаннямі-зваротамі: «На каго ж ты нас пакінуў?», «Чаму не возьмеш нас з сабой?», «Як нам надалей жыць без цябе?»

«А мой ты татулечка,

а мой ты родненькі!

А як ты нас пакідаеш, няшчасных

і бедных сіротачак?

Як ты жыў, то ты за нас, бедных,

заступаўся да за нас занімаўся,

А хто цяпер за нас, бедных сіротачак,

займецца да заступіцца?»

* * *

«А мая мамачка, а мая мілая,

А прабачай мяне, што я рэдка цябе

адведвала.

Я ж далёкая, я ж адзінокая,

з малымі дзеткамі.

А мая мамачка, чаму ж ты

не адзываешся?»

* * *

«Яблачка мае недаспелае,

ягадка мая недазрэлая!

Дзетанька мае міленькае,

дзетанька мае любенькае!

Лісточак мой зялёненькі,

цвяточак мой чырвоненькі!

Без пары ты адпадаеш, а мне

пячаль пакідаеш».

  • Унікальнасць галашэнняў была ў тым, што яны дапамагалі чалавеку развітацца з негатыўнымі думкамі і эмоцыямі і тым самым ураўнаважвалі псіхалагічны стан і таго, хто галасіў, і тых, хто знаходзіўся побач.
  • Аднак у той жа час у народнай культуры існавала строгая забарона галасіць пасля заходу сонца. У народзе існавала глыбокая перакананасць, што ўсе слёзы, якія будуць выплаканы пасля заходу сонца, памерлы будзе насіць за плячыма ў вялікім мяху або апынецца замест Нябёсаў у падзямеллі, дзе цёмна і непрыемна.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.