Вы тут

На мяжы -- чарга з 590 грузавікоў


Напружаная сітуацыя склалася на беларуска-літоўскай мяжы, дзе ў чэргах на выезд з Беларусі стаяць амаль 600 велікагрузных аўтамабіляў.


Паводле дадзеных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, на выезд з Беларусі ў Літву у чарзе знаходзяцца 590 аўтамабіляў: 250 у пункце пропуску Катлоўка, 210 - у Каменным Логу, 130 - у Беняконі. Пры гэтым з літоўскага боку на заезд стаяць усяго толькі 10 фур. Апроч таго, у Латвію на пунктах Урбаны і Грыгораўшчына адпаведна 30 і 60 грузавікоў чакаюць пропуску тым часам як з латвійскага боку чаргі няма.

Як вядома, 1 лютага мінуў тэрмін дзеяння дазволаў на грузаперавозкі, якімі штогод мяняюцца Расія і Польшча. Бакам загадзя не атрымалася прыйсці да пагаднення па новых дазволах, таму вадзіцелі грузавікоў дзвюх краін з пачатку бягучага месяца не могуць перасякаць мяжу. 19 лютага бакі правялі ўжо пяты этап перамоў, паведамляе ТАСС, на якім упершыню змаглі дасягнуць вызначаных дамоўленасцяў. У прыватнасці, было прынята рашэнне абмяняцца дазволамі ў аб'ёме 20 тыс. штук для кожнай краіны з дзеяннем да 15 красавіка. Да гэтага часу бакі працягнуць перамовы, каб дамовіцца пра квоты на ўвесь год.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.