Вы тут

Басейн як альтэрнатыва Прыпяці


У Жыткавічах пасля доўгага перапынку зноў пачаў працаваць крыты басейн. Цяпер ён цалкам мадэрнізаваны. Яго капітальны рамонт праводзіўся з 2012 года за кошт абласнога бюджэту ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010—2015 гады. Для горада, дзе жыве 16,5 тысячы чалавек, увядзенне такога сучаснага спартыўнага аб'екта — падзея знакавая.


Як паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама, адзіны ў Жыткавічах басейн мае дзве чашы. Адна памерам 10 на 6 м — для навучання плаванню, а другая — 25 на 11 м — для навучальна-трэніровачнага працэсу і аказання платных паслуг насельніцтву. Ёсць трэнажорная зала, зала сухога плавання, адміністрацыйна-бытавыя памяшканні. У спартыўным комплексе адначасова змогуць займацца 60 чалавек.

Спартыўны аб'ект знаходзіцца ў буйным жылым мікрараёне Азёрны раённага цэнтра. Цяпер у ім будуць займацца не толькі навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, але і мясцовыя жыхары. На суму ў Br23,4 млрд была закуплена і ўсталявана новая сістэма хімічнай водападрыхтоўкі, пераабсталявана ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі сістэма вентыляцыі, праведзена тэрмарэнавацыя вонкавых сцен, выкананы капітальны рамонт усіх памяшканняў, закуплены новыя трэнажоры, добраўпарадкавана тэрыторыя вакол будынка.

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.