Вы тут

Рэгістрацыя па «электронцы»


Сёлета ў першым паўгоддзі Дзяржаўны камітэт па маёмасці плануе падрыхтаваць прапановы па змяненні закона аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў. Паводле яго слоў, цяпер спецыялісты камітэта рыхтуюць адпаведны законапраект. Новаўвядзенні будуць звязаны з напрацоўкамі па электроным дакументаабароце, з магчымасцю вызначэння шырокага кола аўтарызаваных пасярэднікаў. Менавіта ў гэтых аўтарызаваных структурах, пасля адпаведнага звароту, кліенты змогуць атрымліваць гатовыя дакументы ўжо і без дадатковага наведвання падраздзяленняў Дзяржкаммаёмасці.


А потым далейшае ўкараненне электроннага дакументаабароту пачне максімальна выціскаць папяровую сістэму ў межах камітэта, лічыць Андрэй Гаеў. «Сёння мы развіваем магчымасць дзяржаўнай рэгістрацыі маёмасці ў электронным выглядзе. Цяпер тыя, у каго ёсць электронны лічбавы подпіс, могуць звяртацца па ажыццяўленне рэгістрацыйных дзеянняў, і ў гэтым выпадку не трэба выходзіць з офіса або дома», — удакладніў сітуацыю старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Холдынг дзяржаўнай маёмасці

Цяпер спецыялістамі камітэта дапрацоўваецца Канцэпцыя кіравання дзяржаўнай маёмасцю, якую плануецца зацвердзіць да канца 2016 года, паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Беларусі Аляксей Васільеў.

«Самі дапрацоўкі будуць нязначныя, таму гэты дакумент абавязкова да канца года павінен быць зацверджаны», — падкрэсліў Аляксей Васільеў.

Ён нагадаў, што першапачаткова канцэпцыя прадугледжвала стварэнне ўнітарнага прадпрыемства па рэспубліканскай уласнасці ў Дзяржкаммаёмасці і па камунальнай уласнасці — у камунальных арганізацыях. Але каб не сутыкаліся інтарэсы рэспубліканскіх і камунальных органаў, цяпер эксперты Дзяржкаммаёмасці прапануюць стварыць акцыянернае таварыства на базе камітэта, куды ўвойдуць і камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы. «Атрымаецца холдынгавая структура, дзе будуць улічвацца інтарэсы і абласных камунальных службаў, і рэспубліканскіх органаў», — удакладняюць сваю пазіцыю ў камітэце.

Аптымізацыя межаў усіх раёнаў зойме тры гады

Наступным маштабным праектам камітэта стане аптымізацыя межаў усіх раёнаў краіны да 2019 года, паведаміў Андрэй Гаеў. Ён нагадаў, што летась эксперты камітэта завяршылі пілотны праект па аптымізацыі межаў у Смалявіцкім раёне. Плануецца, што сёлета будзе наведзены парадак з межамі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці, а да 2019 года падобная аптымізацыя будзе праведзена па ўсёй краіне. Паводле слоў старшыні Дзяржкаммаёмасці, у Смалявічах змены закранулі каля 40% працягласці раёна. «У выніку тэрыторыя раёна зменшылася на 52 гектары», — адзначыў ён. Андрэй Гаеў растлумачыў, што неабходнасць такой работы наспела ўжо даўно. Межы адміністрацыйных адзінак вызначаліся досыць даўно, многія — у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Зараз ёсць сітуацыі, калі шэраг межаў праходзіць пасярэдзіне поля або лесу. Гэта не зусім лагічна, таму цяпер спецыялісты пачнуць «прывязваць» межы да цвёрдых контураў — дарог ці ліній электраперадачы.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.