Вы тут

Памерла пісьменніца Харпер Лі


Пайшла з жыцця пісьменніца Харпер Лі, аўтар раманаў «Забіць перасмешніка» і «Пайдзі пастаў вартаўніка».


Лі было 89 гадоў. «Забіць перасмешніка», раман, прысвечаны расізму і забабонам у тыповым маленькім мястэчку на поўдні ЗША, выйшаў у 1960 годзе. Нягледзячы на тое, што ў наступныя 55 гадоў Лі не публікавала новых твораў, яна лічылася адным з найвялікшых амерыканскіх пісьменнікаў, паведамляе lenta.ru.

У 2015-м упершыню ўбачыў свет раман «Пайдзі пастаў вартаўніка», напісаны Лі яшчэ да публікацыі «Забіць перасмешніка». Гаворка ў новым творы ідзе пра тых жа герояў, але яго дзеянне разгортваецца праз 20 гадоў пасля падзей самай вядомай кнігі Лі.

У 1961-м Харпер Лі была ўдастоена Пулітцэраўскай прэміі ў вобласці літаратуры. Яна нарадзілася ў Манравілі 28 красавіка 1926 года. У 1947-м яна, не паспеўшы скончыць юрыдычны факультэт Універсітэта Алабамы, пераехала ў Нью-Ёрк, каб заняцца літаратурнай кар'ерай. Незадоўга да публікацыі «Забіць перасмешніка» пісьменніца вярнулася на радзіму, дзе і жыла да смерці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?