Вы тут

У БДУ распрацавалі медыцынскую ўстаноўку агульнай гіпертэрміі «Пціч-М»


Апарат прызначаны для комплекснага лячэння розных форм анкалагічных захворванняў у спецыялізаваных клініках.


Распрацоўка навукоўцаў БДУ забяспечвае высокачастотны нагрэў, кантроль і падтрыманне тэмпературнага профілю цела пацыента ў працэсе працэдуры. Сутнасць агульнай гіпертэрміі заключаецца ў правядзенні сеансу паступовага нагрэву цела пацыента да крытычных тэмператур — 41-42 С. Дадзеная працэдура праводзіцца пад наглядам спецыялістаў рознага ўрачэбнага профілю, паколькі пацыент знаходзіцца пад агульным наркозам на працягу двух-трох гадзін. Акрамя таго, адначасова з працэдурай гіпертэрміі, пацыент атрымлівае і медыкаментознае лячэнне — курс хіміятэрапіі. Устаноўлена, што такі комплексны падыход у лячэнні анкахворых асабліва эфектыўны, паколькі лекавыя прэпараты пры адначасовым уздзеянні высокіх тэмператур здольныя «забіваць» ракавыя клеткі ў хворага.

Сама ўстаноўка ўяўляе сабой убудаваны і вынесены камп'ютары, якія ўтвараюць двухконтурную апаратна-праграмную кіравальную сістэму. Яна забяспечвае надзейны аўтаматычны і ручны кантроль усіх рэжымаў дзейнасці медыцынскай устаноўкі. Новая распрацоўка таксама забяспечвае бесперапынную індыкацыю важных для медыкаў параметраў.

Як адзначаюць спецыялісты, камп'ютарызаваная медыцынская ўстаноўка агульнай гіпертэрміі «Пціч-М» даволі дарагая, але ў параўнанні з цэнамі на аналагічныя апараты вытворчасці ЗША, яна таннейшая на некалькі парадкаў.

Зараз «Пціч-М» паспяхова эксплуатуецца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава.

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Цеплавая «зброя» супраць раку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.