Вы тут

За ўчыненне махлярскіх дзеянняў у сталіцы затрыманы 24-гадовы мінчанін


Згодна з папярэднімі звесткамі, зламыснік завалодаў грашовымі сродкамі ў памеры больш за 900 мільёнаў рублёў.


— Сваім патэнцыяльным кліентам малады чалавек казаў, што займаецца бізнесам, звязаным з рэалізацыяй расійскай прадукцыі — элітных аўтамабіляў, мэблі і мабільных тэлефонаў. У суседняй краіне ў яго быццам бы меліся знаёмыя пастаўшчыкі, якія маглі аддаваць дарагую прадукцыю для наступнага продажу на тэрыторыі Беларусі оптам, па цане, меншай за рыначную, — расказала прэс-афіцэр Савецкага РУУС г. Мінска Аляксандра Папова. — Пускаючы пыл у вочы, зламыснік браў у салоне пракату дарагія аўто, прыязджаючы на іх на сустрэчы. З іншага боку, яны быццам пацвярджалі сур'ёзнасць «бізнесу». І гэта спрацоўвала: кліенты, разлічваючы на хуткі прыбытак, перадавалі маладому чалавеку грошы за неіснуючы тавар. Ужо выяўлена больш за 20 падобных эпізодаў злачыннай дзейнасці махляра.

Загаловак у газеце: «Бізнесмен» завалодаў 900 млн

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.