Вы тут

АПЕК "замарозіць" здабычу нафты?


Расія, Саудаўская Аравія, Катар і Венесуэла гатовы замарозіць здабычу нафты на ўзроўні студзеня, калі іншыя краіны-вытворцы нафты далучацца да гэтай ініцыятывы. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак пасля сустрэчы ў Катары, паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінэнерга РФ.


"Па выніках сустрэчы чатыры краіны -- Расія, Саудаўская Аравія, Катар і Венесуэла -- гатовы замарозіць здабычу нафты на ўзроўні студзеня, калі іншыя вытворцы далучацца да гэтай ініцыятывы", -- заявіў Новак па выніках перамоў.

Кошт нафты Brent адрэагаваў падзеннем ніжэй за $34 за бараль. Раней кошт гэтай маркі нафты  ўзрос на 5,5 %, уздымаючыся вышэй $35 за бараль.

Катар таксама пацвердзіў, што паміж эміратам, РФ і Саудаўскай Аравіяй дасягнута пагадненне пра "замарожванне" здабычы нафты, паведаміў канал "Аль-Арабія". Па яго дадзеных, "Катар пацвердзіў пагадненне з Расіяй і Саудаўскай Аравіяй пра "замарожванне здабычы нафты на ўзроўні студзеня".

Разам з тым, як інфармаваў прадстаўнік міністэрствы нафты Катара, "умовай гэтага пагаднення з'яўляецца яго адабрэнне астатнімі краінамі -вытворцамі нафты". Па словах міністра нафты Катара Мухамеда бен Салеха ас-Саду, нізкія цэны на нафту не былі пазітыўнымі для ўсяго свету. Апроч таго, Катар будзе праводзіць маніторынг пагаднення па замарозцы здабычы нафты.

Саудаўская Аравія ў сваю чаргу выказала надзею, што ўсе краіны-вытворцы нафты пагодзяцца на замарозку ўзроўню здабычы, заявіў кіраўнік міністэрства  нафты каралеўства Алі ан-Нуаймі пасля сустрэчы.

"Мы спадзяёмся, што краіны, што ўваходзяць у АПЕК  і не з'яўляюцца яе членамі, падтрымаюць гэту ініцыятыву", - заявіў ён пасля перамоў. Алі ан-Нуаймі назваў  сустрэчу паспяховай. "Сустрэча ў Дохе міністраў чатырох краін была вельмі паспяховай", - сказаў ён, перадае канал "Аль-Арабія".

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.