Вы тут

Будзеш працаваць — будзеш нешта мець


«Прыдбаць свой кут» — мара са знакамітай «Новай зямлі». І, як на мой погляд, дык яна не страціла сваёй актуальнасці і да сёння.


Не скажу, што праца на зямлі кожнаму пад сілу. Наадварот — гэта справа для тых, хто не баіцца цяжкасцяў. Вялікіх грошай тут таксама не заробіш. І тым не менш: у гарадах ёсць багата людзей са сціплымі пенсіямі і такімі ж заробкамі. Ім трэба неяк пражыць самім. І дзецям дапамагчы часам хочацца...

У такіх умовах найлепшым выйсцем я бачу працу на зямлі.

Па сённяшнім часе атрымаць яе цалкам магчыма: шмат закінутых вёсак, шмат сядзіб, што зарастаюць бур'яном. Можна танна набыць жыллё і нават з патрэбнымі пабудовамі. А далей... Працуй, гадуй што можаш — кароў, свіней, птушку, вырошчвай гародніну, трымай пчол. Будзеш старацца — будзеш нешта мець.

Я, напрыклад, жыву на зямлі і з зямлі. Хацеў бы побач мець аднадумцаў. Гатовы нават падтрымаць...

Іосіф Квач, в. Жукоўшчына, Шаркаўшчынскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».