Вы тут

Даўжнікі могуць застацца без сотавай сувязі і інтэрнэту


Калі грошы з вашага сотавага тэлефона, разлічаныя на месяц размоў, скончыліся літаральна за некалькі дзён, не спяшайцеся вінаваціць у гэтым аператара сувязі. Магчыма, пэўная сума была спісана з улікам доўгу, ад выплаты якога вы ўхіляецеся. Гэткім жа чынам могуць «знікнуць» грошы і з рахунку інтэрнэту. У залежнасці ад памераў доўгу рэальна пазбавіцца і ад аўтамабіля, які могуць арыштаваць проста на дарозе, высадзіўшы вас з утульнага сродку перамяшчэння. Такія меры ў дачыненні да даўжнікоў прымаюцца судовымі выканаўцамі.


Сучасныя інфармацыйныя сродкі, якімі цяпер узброены прыставы, робяць сувязь паміж імі і даўжнікамі зручнай і аператыўнай, упэўнены ў Міністэрстве юстыцыі. Спецыялісты дасылаюць запазычыўшым асобам адпаведныя sms-апавяшчэнні, а некаторыя працэсуальныя дакументы накіроўваюць праз інтэрнэт.

На 2016 год запланаваны таксама іншыя ўдасканаленні працы Мінюста. Так, прадугледжана паэтапнае ўвядзенне ў нарматворчы працэс электроннага дакументазвароту на стадыі прыняцця акта і ўключэння яго ў Нацыянальны рэестр прававых актаў. З 1 студзеня 2016-га і да канца года разам з папяровымі арыгіналамі будуць працаваць і іх электронныя копіі з электронна-лічбавым подпісам. А вось з 1 студзеня 2017-га акты будуць прадстаўляцца толькі ў электронным выглядзе.

— Якасць прымаемых нарматыўных прававых актаў — адна з галоўных задач нарматворчай дзейнасці міністэрства. За мінулы год мы падрыхтавалі 999 заўваг па гэтым пытанні, — зазначыў Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі. — Мы сочым, каб у прыняты акт цягам году не ўносіліся ніякія змены, як таго і патрабуе закон. Аднак, на жаль, на практыцы ўзнікае жаданне карэкціраваць акт і меней чым праз паўгода. Мы таксама актыўна маніторым прынятыя Саветам Міністраў дакументы з мэтай выяўлення нормаў, якія страцілі сваю актуальнасць. За 2015 год разгледзелі пастанаўленні за чатыры гады (1990-1993). Больш за 100 дакументаў за гэты перыяд былі прызнаны страціўшымі сілу. Сярод задач на 2016-ы — перагляд актаў за 1994-2000 гг.

Плануецца таксама пашырыць практыку правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў нарматыўных прававых актаў, якія могуць аказаць уплыў на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. «Каб праекты не проста прымаліся нарматворчымі органамі, а ў іх былі ўлічаны пажаданні, якія паступаюць з прадпрымальніцкага асяродку», — дадаў міністр.

За 2015 год падрыхтаваны шэраг прапаноў па карэкціроўцы дзейнасці рыэлтараў. Міністр абмовіўся, што недахопы ў дадзенай сферы звязаны перш за ўсё з нядобрасумленнай рэкламай, якую агенцтвы нерухомасці размяшчаюць, часам, не заключаючы дагаворы з уласнікамі маёмасці. Будзе таксама перагледжаны шэраг тарыфаў на аказанне рыэлтарскіх паслуг.

Міністр выказаў спадзяванне, што прынятыя і плануемыя меры павысяць і якасць, і аператыўнасць разгляду праектаў прававых актаў, што цесна ўзаемазвязана з пытаннем прававой адукацыі насельніцтва.

— Наша задача — фарміраваць больш паважлівае стаўленне да закона ў нашых грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, — зазначыў Алег Сліжэўскі. — Павага да закона звязана з тым, наколькі дакумент даступны для разумення людзей, ці не ўтрымлівае ён супярэчлівасцяў і ці будзе ўспрымацца як справядлівы.

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.