Вы тут

Уладзімір Макей: «Мінскі фармат» апраўдаў сябе»


Роўна год прайшоў з часу падпісання «мінскіх дамоўленасцяў» — калі лідары Украіны, Расіі, Францыі і Германіі сустрэліся ў нашай сталіцы, каб паспрабаваць вырашыць канфлікт на ўсходзе Украіны. Учора падчас канферэнцыі «Мінскія пагадненні праз год: дасягненні, выклікі, урокі» міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей пацвердзіў, што тыя леташнія перамовы апраўдалі сябе.

«Мінскі фармат» апраўдаў сябе, і калі б усе зацікаўленыя бакі выконвалі тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты год таму, то, я перакананы, канфлікт ва Украіне даўно ўжо быў бы спынены, — адзначыў Уладзімір Макей. — Што тычыцца пашырэння гэтага фармату, ведаеце, калі б гэта спрыяла больш хуткаму аднаўленню міру і стабільнасці ва Украіне, то, богам просім, на гэта можна было б спакойна пайсці».

Робячы ацэнку працы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны прызнаўся, што складана сказаць — задаволены ён яе працай ці не. «Вядома ж, хацелася б, каб гэтая група дасягнула больш пазітыўных вынікаў, — сказаў міністр. — Але, ведаеце, калі напал страсцей велізарны, калі канфлікт дасягнуў такога высокага пункту напружання, дасягнуць імгненных поспехаў вельмі цяжка. Таму трохбаковая кантактная група робіць выдатную справу, вырашаючы пытанні хай павольна, але паступальна і ўвесь час. Я бачу, што ў яе ёсць перспектывы, і, натуральна, мы будзем аказваць усялякае садзейнічанне яе працы.

Да нас часам паступаюць нейкія папрокі, што мы павінны рабіць нешта іншае, але гэта будзе азначаць наша ўмяшанне ў дзейнасць трохбаковай кантактнай групы. У іх ёсць выразны фармат, у іх ёсць свой рэгламент работы, таму мы гатовыя забяспечыць, умоўна кажучы, сакратарыяцкія, арганізацыйныя, пратакольныя функцыі, рабіць нейкае матэрыяльнае садзейнічанне рабоце трохбаковай кантактнай групы, не ўмешваючыся ў змест яе працы. Але калі нас папросяць пра нешта, мы заўсёды адгукнёмся на гэтыя просьбы».

yushkevich@zviazda.by
 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.