Вы тут

У Баранавічах у гандляра ракамі канфіскавалі аўтамабіль


Гісторыя пачалася яшчэ ў верасні мінулага года. На аўтастаянцы каля Аляксееўскага рынку ў горадзе дзяржінспектары разам з супрацоўнікамі дэпартамента аховы МУС затрымалі парушальніка, які спрабаваў збыць 390 асобін рака. Ніякіх дакументаў на тавар у грамадзяніна не было.


Суд прыгаварыў гандляра-нелегала да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. У парушальніка канфіскаваны аўтамабіль, на якім ён перавозіў незаконна здабытую прадукцыю. Апроч гэтага яму давялося пакрыць і яе кошт у памеры 10,5 мільёна рублёў.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вось гэта «ракі свіснулі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?