Вы тут

Фінскі пажарны падцягнуўся 5050 разоў


Пажарны з Фінляндыі Ёанас Мякіпелта ўстанавіў сусветны рэкорд, падцягнуўшыся 5050 разоў. Яму спатрэбілася 18 гадзін, каб пабіць папярэдні лепшы вынік у 5045 падцягванняў.


Фота vesti.ru

Паводле слоў фіна, першапачаткова ён планаваў падцягнуцца шэсць тысяч разоў, аднак яму перашкодзіла траўма пляча, якую спартсмен атрымаў на восьмай гадзіне выпрабаванняў. Завяршэння мерапрыемства, якое пачалося ў суботу, 6 лютага, дачакаліся толькі група падтрымкі з чатырох чалавек і прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінеса. Да гэтага ў снежні 2015 года краснаярскі спартсмен Мікалай Каклімаў устанавіў сусветны рэкорд па падцягванні на перакладзіне. 54-гадовы атлет за 12 гадзін выканаў практыкаванне 4989 разоў.

Загаловак у газеце: Чалавек са сталі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.