Вы тут

У Канектыкуце сурка «арыштавалі» за няправільны прагноз


Паліцыя горада Сафілд у Канектыкуце жартам арыштавала сурка па мянушцы Чаклс VІІІ за няправільны прагноз. Праз некалькі дзён пасля таго, як звярок прадказаў ранні прыход вясны, на Канектыкут абрынуўся снегапад.


У гумарыстычным посце ў адной з сацсетак паліцыя адзначыла, што сурку можа пагражаць турэмнае зняволенне тэрмінам шэсць тыдняў. Ён абвінавачваецца ў хлусні падчас падзей 2 лютага — у Дзень сурка. Чаклс знаходзіцца ў гарадской службе па кантролі за жывёламі «ў чаканні суда». Праваахоўныя органы Сафілда запусцілі кампанію па зборы сродкаў для дзіцячага музея ў Манчэстэры, дзе Чаклс прадказаў вясну. Сутнасць кампаніі заключаецца ў закліку ахвяраваць сродкі, каб дамагчыся вызвалення грызуна пад заклад. Плата за свабоду звярка ўстаноўлена ў памеры 10 тысяч долараў. А ў горадзе Монсан (Масачусетс) таксама жартам выдалі ордар на арышт сурка па мянушцы Панксатонскі Філ. Яго падазраюць у махлярстве ў дачыненні да жыхароў горада.

Загаловак у газеце: Сурка «арыштавалі» за няправільны прагноз

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.