Вы тут

Правесці Дзень святога Валянціна ў кабіне БелАЗа


Адну з самых унікальных прапаноў, як правесці Дзень святога Валянціна, днямі зрабіў беларускі вытворца кар'ерных самазвалаў. Завод запрашае набыць сертыфікат на рамантычную прагулку ў... кабіне 130-тоннага БелАЗа. Каштуе такое задавальненне 655 тысяч рублёў, за 10-хвілінную паездку па выпрабавальным палігоне разам з прафесійным кіроўцам.


— Прамысловы турызм мы пачалі развіваць з ліпеня мінулага году, — распавялі «Звяздзе» ў прэс-службе завода. — Якраз у рамках гэтай работы і была створана такая прапанова. Ужо нават былі людзі, якія скарысталіся паслугай, ва ўсіх застаюцца неверагодныя ўражанні. У асноўным замаўляюць паездку для сваіх хлопцаў дзяўчаты, бо гэта цікавы сюрпрыз, асабліва напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны.

Рамантычны ваяж карыстаецца папулярнасцю: на 13 і 14 лютага графік ужо цалкам распісаны. Падарункавыя сертыфікаты дзейнічаюць да канца зімы. Але засмучацца не трэба — арганізатары сцвярджаюць, што кожны, нават адзінокі, аматар велікагрузных машын зможа пракаціцца на БелАЗе незалежна ад даты.

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».