Вы тут

Нам усім патрэбна... шпакоўня!


Напрыканцы мінулага тыдня на сваёй старонцы ў Facebook мінчанін Вільям Цвяткоў вельмі кранальна распавёў пра дзядулю, які прадае ў пераходзе шпакоўні.


«Яму цяжка гаварыць, але ён не просіць міласціну. А робіць найважнейшую ў свеце рэч — Шпакоўню. Ён так адзінока стаяў сярод цыганак, ля якіх капашылася процьма людзей. Да яго ніхто не падыходзіў, ніводзін чалавек... І калі я спытаў: «Дзядуля, колькі каштуе ваша шпакоўня?» Ён нават адказаць не змог, замітусіўся, як быццам баяўся, што я сыду. Не. Я не сыду. Я ЛЮБЛЮ ШПАКОЎНІ! Дзядуля стаіць у падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа каля выхаду да трамвайнага прыпынку. Адзін дамок для птушак каштуе 130 тысяч. Я сказаў яму, што ўсім маім сябрам патрэбныя шпакоўні».

Зрабіць добрую справу, дарэчы, можна не толькі набыўшы шпакоўню ў дзядулі. Гэтых магчымасцяў процьма. Ну, напрыклад, завітаць 13 лютага ў сталічны гандлёвы цэнтр ARENAcіty (ці 14 лютага ў «Метропаль») з 12.00 да 20.00 і падпісаць валянцінку хворым дзецям. Сімвалам акцыі стане белае дрэва з чырвонымі сардэчкамі (усяго такіх сэрцаў — 154), на якіх будуць напісаныя імёны падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса. Вы зможаце самі выбраць, каму адрасаваць свае словы падтрымкі. Арганізатары акцыі будуць рады любым, нават сімвалічным, ахвяраванням. Усе сабраныя сродкі пойдуць на закупку абсталявання ў новы будынак дзіцячага хоспіса, які, як плануецца, адкрыецца ўжо гэтым летам.

Шаноўныя чытачы, дзяліцеся і вы сваімі назіраннямі, парадамі, набалелым. Распавядайце, як пераадолелі складанасці, а, можа, нават адкрылі свой сакрэт шчасця. І, вядома, беражыце сябе!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.