Вы тут

Што адбываецца з гандлем у Салігорску?


Міністэрства гандлю, улічваючы інфармацыю, якая паступіла ад праваахоўных органаў, надало пільную ўвагу рабоце аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання Салігорска.


У выніку, як паведамляе прэс-служба міністэрства, устаноўлена, што ў 83 працэнтах аб'ектаў ад колькасці правераных рэалізоўвалася пратэрмінаваная кулінарная і малочная (у тым ліку прызначаная для дзяцей) прадукцыя, каўбасныя, мясныя, хлебабулачныя вырабы і іншае. Больш за тое, кожным з правераных аб'ектаў не захоўваўся зацверджаны абавязковы асартыментны пералік тавараў. Таксама ўстаноўлены факты прадастаўлення недакладнай інфармацыі пра тавар, парушэння парадку афармлення цэннікаў, выкарыстання непаверанага вагавымяральнага абсталявання, падману пакупнікоў. Напрыклад, у міні-кавярні «Лінгандаль» і кавярні «Элнур» недаўкладанні па асобных відах кулінарнай прадукцыі дасягалі 17 працэнтаў.

Па выніках праверак дзейнасць 12 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання прыпынена, на вінаватых асоб складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Інфармацыя таксама накіравана ў Мінскі аблвыканкам для прыняцця неабходных мер рэагавання.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пратэрміноўка, недаўкладанні, падман пакупнікоў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».