Вы тут

Прэзідэнт прыняў з дакладам Валерыя Вакульчыка


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка, пазітыўна ацаніў дзейнасць КДБ у барацьбе з карупцыяй, а таксама па забеспячэнні захавання інтарэсаў краіны ў сферы эканомікі і фінансаў.


Паводле слоў Прэзідэнта, добра, што камітэт перанёс цэнтр цяжару на эканамічныя пытанні, паколькі для Беларусі гэты напрамак зараз з'яўляецца вельмі важным. «Іншыя сілавыя структуры значна адстаюць у гэтым плане ад КДБ», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, прыярытэтная сфера дзейнасці КДБ — гэта разведка і контрразведка, абарона канстытуцыйнага ладу. Сёння дзяржаўнасці і бяспецы Беларусі нічога не пагражае, але, тым не менш, гэтую тэму Прэзідэнт мае намер трымаць на кантролі.

Валерый Вакульчык далажыў Аляксандру Лукашэнку аб бягучай сітуацыі, абапіраючыся на вынікі 2015 года. Старшыня КДБ адзначыў, што прынятыя меры далі магчымасць дасягнуць вынікаў па лініі не толькі разведкі і контрразведкі, але і абароны эканамічнай бяспекі і барацьбы з карупцыяй. Атрымліваецца выкрываць сістэмныя праблемы дзейнасці розных сфер эканомікі і асобных галін, бачыць рэзервы для павышэння эфектыўнасці работы эканомікі ў тым ці іншым кірунку.

Загаловак у газеце: Цэнтр цяжару — на эканамічныя пытанні

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.