Вы тут

Затрыманы дзве групы браканьераў з мясам здабытых ласёў


Дзве групы браканьераў з мясам здабытых ласёў затрымалі дзяржінспектары ў Крупскім і Полацкім раёнах.


Каля вёскі Касянічы на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей рэйдавая група ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі правярала інфармацыю пра незаконны промысел з боку мясцовых жыхароў. Была заўважана пратаптаная ў снезе сцежка, якая ішла праз поле ў бок лесу. Устанавілі назіранне. Ужо ў прыцемках на сцежцы з'явіліся чацвёра мужчын з заплечнікамі. Адзін быў у маскхалаце, і, як потым устанавілі, менавіта ў яго знаходзілася зброя, з якой ён застрэліў лася. Пуцёўкі на здабычу звера мужчына не меў. Астатнія трое дапамагалі браканьеру пераносіць мяса. Заведзена крымінальная справа, парушальніку трэба будзе пакрыць 63 мільёны рублёў шкоды. Дзеянні яго хаўруснікаў таксама трапляюць пад крымінальны артыкул за незаконную транспарціроўку дзічыны, ім пагражае буйны штраф.

А ў Полацкім раёне трое парушальнікаў, праязджаючы па аўтадарозе Полацк — Мінск, заўважылі ў полі тушу лася. Пад покрывам цемры вярнуліся назад і выразалі з яе самыя ласыя кавалкі мяса. На шляху да аўтамабіля былі затрыманы дзяржінспектарамі, хоць і спрабавалі збегчы. Устанаўліваецца, ці мела троіца дачыненне яшчэ і да незаконнай здабычы дзікай жывёлы.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: У прыцемках з ласяцінай

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.