Вы тут

Браканьераў у Верхнядзвінскім раёне выдала сквапнасць


У Верхнядзвінскім раёне ў дзяржінспектараў атрымалася прыцягнуць да адказнасці двух браканьераў — бацьку і сына з вёскі Выдрыцкія. Мужчыны даўно былі на прыкмеце ў прыродаахоўных органаў.


— На ўзбочыне аўтадарогі Верхнядзвінск — граніца Расійскай Федэрацыі парушальнікі заўважылі збітага лася. Прайсці міма такой спакусы яны не змаглі: тушу перавезлі дадому, — расказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — Амаль адразу на месца здарэння прыбыла група супрацоўнікаў Верхнядзвінскай міжрайінспекцыі — відавочцы ўжо паведамілі ім пра ДТЗ. Такі нечаканы паварот падзей прымусіў дзяржінспектараў праверыць «старых знаёмых». Ужо на двары яны ўбачылі сляды крыві, а на верандзе — тушу лася. Апроч таго, у жыллі знайшлі незарэгістраваную стрэльбу, хоць адзін з падазраваных меў легальную зброю, бо з'яўляўся паляўнічым. Яе, як і машыну, на якой перавозілі дзічыну, канфіскавалі. Заведзена крымінальная справа.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: А не чапай, што не тваё!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.