Вы тут

У Правілы здабычы дзікіх жывёл унесены змены


У Правілы здабычы дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, унесены змены. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Названыя правілы, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года №699 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2016 года №36), рэгулююць парадак і ўмовы здабычы дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства — рака доўгапальцага, вінаграднага смаўжа, лічынак хіранамід (матыля) і іншых.

Асноўныя змены закранулі працэдуры прадастаўлення права на нарыхтоўку і (або) закупку дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства. З 22 студзеня юрыдычныя асобы, што плануюць гэта рабіць, на працягу 15 дзён з моманту пісьмовага звароту ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган павінны быць праінфармаваны аб тэрмінах апублікавання паведамлення аб правядзенні таргоў або атрымаць адмову ў іх правядзенні. Прычынамі для адмовы можа быць толькі адсутнасць запасу дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, пацверджанага заключэннем Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі або прадастаўленне такога права іншай юрыдычнай асобе ці індывідуальнаму прадпрымальніку.

Тэрміны забароны на лоўлю рака доўгапальцага і лічынак хіранамід (матыля) прыведзены ў адпаведнасць з тэрмінамі веснавой забароны на вылаў усіх відаў рыб, устаноўленымі Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства — у рыбалоўных угоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей з 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей — з 1 красавіка па 30 мая, Віцебскай вобласці — з 10 красавіка па 8 чэрвеня.

Для лоўлі ракаў грамадзянам забаронена выкарыстоўваць якія-небудзь прылады здабычы, акрамя спецыяльных пастак, забаронена лоўля ракаў з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і (або) плавальных сродкаў і лоўля рукамі ў цёмны час сутак, а таксама лоўля яйцаносных самак і самак з лічынкамі на працягу ўсяго года.

Акрамя таго, пастановай прадугледжана ўказанне на пастках, якія належаць юрыдычным асобам, назвы юрыдычнай асобы, а таксама даты і нумару рашэння аб прадастаўленні ёй права на здабычу і (або) нарыхтоўку ракаў, і іншыя змены.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: На ракаў — толькі з пасткамі і не падчас веснавой забароны на здабычу рыбы

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.