Вы тут

На прыпынку з Коласам і Багдановічам


У пінскім рэкламным агенцтве «Аранжавы дэльфін», якое займаецца афармленнем прыпынкаў, вырашылі зрабіць адзін з іх у цэнтры горада цалкам... культурным.


У павільёне пад назвай «Плошча Кірава» з'явіліся плакаты з партрэтамі Івана Шамякіна, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Мулявіна. Побач — стэнд з выявай гарадской канцэртнай залы. Пад кожным з партрэтаў змешчаны біяграфічныя даведкі дзеяча культуры. Сацыяльная рэклама такім чынам прадэманстравала асветніцкі характар. Яшчэ раней новы дызайн атрымаў прыпынак па вуліцы Цэнтральнай. Галерэя славутых дзеячаў нашай культуры пастаянна папаўняецца. Нядаўна на вуліцы Кірава з'явіліся партрэты тых, чые юбілеі адзначаюцца ў 2016 годзе, — Івана Мележа, Кандрата Крапівы, Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Гэты год юбілейны і для Боны Сфорцы, якая атрымала Пінск у дар ад мужа караля Жыгімонта І. Аўтары ноу-хау нагадалі пінчукам і пра эпоху каралевы.

— Сацыяльная рэклама, прысвечаная Году культуры, неўзабаве з'явіцца яшчэ на 30 прыпынках і іншых пляцоўках горада, — паведаміў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама Анатоль ЛІПКО.

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».