Вы тут

Роля бежанцаў


У Еўрасаюзе працягвае развівацца крызіс у сувязі з масавым прытокам бежанцаў з Ірака, Афганістана і Сірыі. Галоўным эпізодам тыдня стала сур'ёзнае разыходжанне ў пазіцыях па прыёме бежанцаў у дзвюх самых густанаселеных краін ЕС, Германіі і Францыі. Так, прэм'ер-міністр Францыі Манюэль Вальс выступіў з крытыкай леташняй заявы канцлера Германіі Ангелы Меркель аб неабходнасці для Еўрасаюза прымаць усіх бежанцаў. У выпадку яе рэалізацыі, па словах прэм'ер-міністра Францыі, «нашы грамадствы будуць цалкам дэстабілізаваны». Пакуль немагчымы мір на Блізкім Усходзе, Манюэль Вальс прапануе ствараць умовы для размяшчэння бежанцаў па-за межамі ЕС, а каб скараціць іх колькасць у Еўрасаюзе, узмацніць ахову знешніх межаў.


Між тым у самой Германіі рэйтынг партыі Ангелы Меркель (правацэнтрысцкі блок ХДС/ХСС) знізіўся да рэкордна нізкага ўзроўню. Аналітыкі мяркуюць, што прычынай з'яўляецца велізарная колькасць бежанцаў, якія прыбываюць у Германію, і скандалы, звязаныя са злачынствамі бежанцаў супраць карэнных грамадзян краіны, якія пачасціліся ў апошнія месяцы. Ростам незадаволенасці з наплывам бежанцаў, вырашыла скарыстацца Турцыя, якая папрасіла ў ЕС вылучыць не тры мільярды еўра, а ўжо пяць, для таго каб утрымаць пабольш бежанцаў з Сірыі на сваёй тэрыторыі, не даючы ім з'ехаць у ЕС.

У сувязі з парушэннем паветранай прасторы Турцыі расійскім ваенным самалётам, якое нібыта мела месца ў канцы тыдня, надарыўся чарговы крызісны момант. На шчасце, ён не меў такіх фатальных наступстваў, як у лістападзе 2015 года, калі турэцкая авіяцыя збіла расійскі бамбавік. Але напружанасць паміж краінамі ўзмацнілася, калі Турцыя заявіла аб парушэнні расійскім ваенным самалётам сваёй паветранай прасторы 29 студзеня, папярэдзіўшы, што адказнасць за наступствы будзе ляжаць на расійскім баку.

Амерыканскі прэзідэнт выкарыстаў памятную дату — Дзень памяці ахвяр халакоста — каб паспрабаваць палепшыць адносіны са сваім стратэгічным саюзнікам Ізраілем. Не сакрэт, што ў Ізраілі вельмі занерваваліся, калі ЗША пагадзіліся зняць санкцыі з Ірана пасля дасягнення дамоўленасцяў па яго ядзернай праграме. Вядучыя палітыкі Ізраіля неаднаразова абвінавацілі ЗША ў пагарджанні бяспекай іх краіны. Выступіўшы з катэгарычным асуджэннем антысемітызму і Халакосту, заявіўшы, што ЗША ніколі не адмовяцца ад падтрымкі Ізраіля, Барак Абама паслаў недвухсэнсоўны сігнал Тэль-Авіву, што пара ўжо і аднаўляць ранейшы ўзровень адносін. У Ізраілі з ім пагадзіліся, прэм'ер-міністр краіны адзначыў, што ў Ізраіля няма больш блізкага сябра.

Значнай падзеяй стала павелічэнне квот краін, якія развіваюцца, у МВФ, да якога краіны БРІКС спрабавалі прыйсці на працягу пяці гадоў. Галоўнай перашкодай былі ЗША, якія не хацелі памяншэння ўласнай квоты. Гэта сур'ёзна падрывала прэстыж арганізацыі, што прымусіла ўсё ж амерыканцаў адступіцца.

У выніку ратыфікацыі змяненняў, чатыры краіны з рынкам, які фарміруецца (Бразілія, Кітай, Індыя і Расія) увойдуць у лік 10 найбуйнейшых удзельнікаў Фонду. Да іншых дзяржаў-членаў з гэтых першых 10 адносяцца Злучаныя Штаты, Японія і чатыры найбуйнейшыя краіны Еўропы: Германія, Італія, Вялікабрытанія і Францыя. Краіны Еўропы з развітай эканомікай таксама абавязаліся скараціць сваё агульнае прадстаўніцтва ў Савеце на два члены. Нават пасля ўступлення рэформы ў сілу, у амерыканцаў усё ж застанецца памер квоты, які дазваляе аднаасобна блакаваць рашэнні арганізацыі. Рост уплыву незаходніх краін у МВФ зробіць імідж гэтай арганізацыі больш станоўчым у незаходнім свеце.

Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся ў спрэчных акваторыях Паўднёва-Кітайскага мора. Ракетны эсмінец ВМФ ЗША «Керціс Уілбур», па заяве Кітая, зайшоў у кітайскія тэрытарыяльныя воды без дазволу на тое ад урада КНР. Як можна зразумець, ваенны карабель ЗША прайшоў занадта блізка ад штучнага вострава Кітая, закліканага ўзмацніць пазіцыі Пекіна ў спрэчцы аб прыналежнасці гэтай тэрыторыі, у якую ўцягнутыя некалькі найважнейшых краін рэгіёна. Стратэгія ЗША ў гэтым рэгіёне гранічна простая — падтрымліваць канкурэнтаў Кітая з любой нагоды.

У Беларусі галоўнай падзеяй стала прыняцце ў новай рэдакцыі Дырэктывы № 3 ад 14 чэрвеня 2007 года. Новая назва дакумента «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы». Канкрэтныя меры па яго рэалізацыі будуць распрацаваны ўрадам у трохмесячны тэрмін. Улічваючы, з якімі эканамічнымі выклікамі наша краіна сутыкнулася на знешніх межах, эканомія і беражлівасць сапраўды павінны стаць найважнейшымі прынцыпамі ў ажыццяўленні эканамічнай дзейнасці. Калі больш няма магчымасці для паступлення ў эканоміку ранейшых аб'ёмаў выручкі ад экспарту тавараў, неабходна шукаць іншыя спосабы захавання канкурэнтаздольнасці.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.