Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы. Разам з тым быў закрануты ўвесь спектр пытанняў двухбаковых адносін. Размова адбылася ў працяг тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, праведзенай 28 студзеня.
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі таксама вынікі праведзеных у Санкт-Пецярбургу 29 студзеня перагавораў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі.
Размова ішла аб стане таваразвароту і шляхах нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю. Прэзідэнт і прэм'ер-міністр закранулі таксама супрацоўніцтва краін у інтэграцыйных аб'яднаннях, у прыватнасці, абмеркавалі некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.
У Сочы Аляксандр Лукашэнка правядзе кароткатэрміновы водпуск.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».