Вы тут

Забойца дзяржінспектара атрымаў пажыццёвае зняволенне


Вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прысуд судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда ў дачыненні да абвінавачанага Г. пакінуты без змянення, а яго касацыйная скарга і касацыйны пратэст дзяржаўнага абвінаваўцы — без задавальнення. Па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, канчаткова абвінавачанаму прызначана выключная мера пакарання — пажыццёвае зняволенне ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.


11 красавіка мінулага года падчас правядзення кантрольна-палявых мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства старшы дзяржаўны інспектар Аршанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Генадзь Раўкоў пры нясенні службы, знаходзячыся ў форменным абмундзіраванні з нагрудным знакам і знакамі адрознення, выявіў на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў паблізу вёскі Петрашы Талачынскага раёна мужчыну з расчахлёнай і сабранай паляўнічай стрэльбай. Супрацоўнік інспекцыі прадставіўся і правамерна запатрабаваў ад мужчыны спыніцца і прад'явіць адпаведныя дакументы.

Апошні не падпарадкаваўся законнаму патрабаванню і паспрабаваў уцячы. Будучы заспетым, парушальнік з блізкай адлегласці стрэліў у дзяржінспектара з паляўнічай стрэльбы. Пасля гэтага ён збег з месца злачынства і прыняў меры да ўтойвання прылады злачынства. Ад атрыманага агнястрэльнага ранення Генадзь Раўкоў памёр на месцы.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Прысуд пакінулі без змянення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?