Вы тут

Бацька забіў сына і дачку


Целы 17-гадовага юнака і 9-гадовай дзяўчынкі знойдзены з прыкметамі гвалтоўнай смерці ў прыгарадзе Мазыра. Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці заведзена крымінальная справа па факце забойства дваіх дзяцей.


Як расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 31 студзеня ў дзяжурную часць Мазырскага райаддзела ўнутраных спраў паступіў тэлефонны званок ад 38-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына паведаміў, што забіў сваіх дзяцей.

Пры аглядзе кватэры следчыя знайшлі целы забітых брата і сястры. Іх бацька пасля званка ў міліцыю здзейсніў спробу суіцыду: выскачыў з балкона. Ён застаўся жывы і з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў рэанімацыю мясцовай бальніцы. Цяпер следчымі па крымінальнай справе дапытваюцца сведкі, прызначаны шэраг экспертыз.

Па неафіцыйнай інфармацыі, мужчына, які быў аформлены як прадпрымальнік, у момант трагедыі знаходзіўся ў нецвярозым стане. Гавораць, што ў сям'і былі складаныя адносіны паміж сужэнцамі.

Афіцыйныя падрабязнасці трагедыі пакуль не агучваюцца ў інтарэсах следства.

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?