Вы тут

Смецяры незаконна атрымалі 6 мільярдаў


У Аршанскім раёне арганізацыя па зборы адходаў завышала аб'ём паслуг.


— КУП «Аршанская спецаўтабаза» ў ліку іншага займаецца зборам палімерных адходаў. Летась вытворчы план па зборы такога смецця быў выкананы на чвэрць, а ў пазамінулым годзе — на 19%. Акрамя таго, у 2013, 2014 гадах і за 9 месяцаў мінулага года прадпрыемства завышала аб'ём паслуг па зборы і вывазе цвёрдых камунальных адходаў. У выніку з бюджэту незаконна было атрымана больш за 6 мільярдаў рублёў, — паведаміла «Звяздзе» Ірына Уліцёнак, старшыня Аршанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.

Рэвізоры, у прыватнасці, высветлілі, што каля 190 кантэйнераў — траціна ад заяўленых у справаздачах — не былі ўстаноўлены ва дварах. Для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў на сяле камунальнае прадпрыемства купіла смеццявоз за 705 мільёнаў рублёў, які выкарыстоўваўся для вывазу на сметнік адходаў з тэрыторыі прыватнага сектара Оршы.

— З-за гэтага летась лінія сартавання паасобна сабраных адходаў была загружана меней як на 2%. А яе кошт — 865,8 мільёна рублёў, — патлумачылі наступствы такога парушэння ў камітэце дзяржаўнага кантролю.

Вынікі праверкі Аршанскі КДК накіраваў у райвыканкам. Адказныя асобы павінны прыняць захады для кампенсацыі ў бюджэт незаконна атрыманых грошай.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.