Вы тут

А камбайн «забылі» ў полі


Работнікі пракуратуры выявілі на Віцебшчыне нямала парушэнняў патрабаванняў Дырэктывы №3 ад 14 чэрвеня 2007 года (у новай рэдакцыі дырэктыва мае назву: «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»).


— Быў праведзены маніторынг сельгаспрадпрыемстваў у перыяд падрыхтоўкі да працы ў зімовых умовах. Асаблівая ўвага надавалася выкананню правілаў і ўмоў захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, збожжа, угнаенняў, утрымання жывёлы. Дарэчы, летась адказным асобам, у тым ліку і кіраўнікам аблвыканкама, райвыканкамаў, неаднаразова ўказвалася на парушэнні. Сярод іх нядобрасумленнае захоўванне ўласнасці ў перыяд пасяўной кампаніі, уборкі і пры забеспячэнні захаванасці новага ўраджаю. Аднак і чарговы раз патрабаванні Дырэктывы праігнаравалі, — паведаміла «Звяздзе» старшы пракурор аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Вольга Грыцкевіч.

На тэрыторыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў павялічылася колькасць крадзяжоў. Для параўнання: у 2014 годзе іх было каля 90, а летась — больш за 125. Адна з прычын — адсутнасць належнага догляду за маёмасцю ў гаспадарках.

Падчас рэйду ў Сенненскім раёне кантралёры не сустрэлі на механізаваным двары вартаўніка, але ўбачылі адчыненыя браму і кабіны тэхнікі, а таксама... пустыя бутэлькі з-пад спіртнога. І ў іншай гаспадарцы таго ж раёна падобная карціна. Там жа збожжа са склада высыпалася на вуліцу праз спарахнелыя сцены.

Не ўберагаюць сцены і мінеральныя ўгнаенні ў адной з гаспадарак Шаркаўшчынскага раёна: трапляюць на іх дождж і снег. Туды таксама лёгка можа зайсці любы старонні чалавек. Пра ўсе гэтыя недахопы пракуратурай раёна раней ужо былі інфармаваныя адказныя асобы, але сітуацыя засталася нявыпраўленай.

Ва Ушацкім раёне летась з аб'ектаў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу здзейснена 17 крадзяжоў, з іх 11 — у ААТ «Ушацкі райаграсэрвіс».

— Пра што гаварыць, калі ў вышэйзгаданай арганізацыі на ферме, якая не выкарыстоўваецца, адсутнічалі аконныя рамы, вароты былі адчыненымі, а ўнутры яе знаходзілася халадзільнае абсталяванне, — абураецца старшы пракурор.

У Аршанскім раёне пасля жніва камбайн застаўся ў полі. З машыны скралі акумулятарныя батарэі коштам больш за 6,7 мільёна рублёў.

Усяго пракуроры раёнаў падрыхтавалі 26 прадстаўленняў і столькі ж прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў закона. Да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 11 чалавек.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».