Вы тут

Што мы куплялі анлайн?


Адзін з папулярных сэрвісаў электронных плацяжоў вывучыў, як змяніліся анлайн-траты беларускіх карыстальнікаў у 2015 годзе, на якія тавары і паслугі попыт вырас, а на якія знізіўся. Высветлілася, што жыхары Беларусі сталі больш траціць на анлайн-пакупкі ў Кітаі, камп'ютарныя гульні і кнігі. Сярэдні плацеж аднаго карыстальніка вырас у паўтара раза — да 161 тысячы беларускіх рублёў (па курсе на 21.01.2016).


Самыя актыўныя пакупнікі жывуць у Мінску — летась праз электронную касу яны ў цэлым заплацілі за анлайн-пакупкі больш грошай, чым карыстальнікі з іншых рэгіёнаў. Аднак траты мінчан адносна 2014 года павялічыліся толькі на 24%. Больш за ўсё выраслі анлайн-траты карыстальнікаў з Гродна, Віцебска і Магілёва — у 2015 годзе жыхары кожнага з гэтых гарадоў сукупна патрацілі на 40% больш, чым летась.

Адна з самых папулярных у Беларусі катэгорый плацяжоў — анлайн-гульні. У мінулым годзе колькасць тых, хто плаціць за іх з дапамогай касы расійскага сэрвісу, павялічылася на 41% у параўнанні з 2014 годам, а сярэдні чэк вырас з 60 тысяч да 78 тысяч рублёў. Карыстальнікі сталі больш не толькі гуляць, але і чытаць: колькасць пакупнікоў кніг павялічылася на 21%, а сярэдні чэк — на 7%, да 159 тысяч рублёў.

У Беларусі набіраюць папулярнасць кітайскія інтэрнэт-крамы. За 2015 год колькасць карыстальнікаў, якія аплацілі анлайн-пакупкі ў Кітаі, вырасла ў 2,5 раза, а колькасць заказаў на аднаго чалавека павялічылася з 4 да 6. Найбольшая колькасць пакупак прыпала на Мінск. Самая вялікая цікавасць да кітайскіх тавараў вырасла ў Віцебску і Гродне: выдаткі іх жыхароў на анлайн-заказы ў Паднябеснай выраслі на 72 і 70% адпаведна ў разліку на аднаго пакупніка.

У расійскіх жа інтэрнэт-крамах беларускія пакупнікі, наадварот, сталі рабіць менш заказаў — летась колькасць плацяжоў на аднаго чалавека знізілася з 6 да 5. Затое карыстальнікі трацілі больш — сярэдні чэк павялічыўся на 59% — да 126 тысяч рублёў. Больш актыўна за ўсё тавары з Расіі заказвалі зноў жа ў Мінску, дзе за год траты карыстальнікаў на іх падвоіліся. Сталі больш плаціць за анлайн-заказы ў РФ і жыхары Гомеля — на 33%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».