Вы тут

Артыстам цяпер будзе зручна


Вялікай падзеяй для Чэрыкава, што на Магілёўшчыне, стала адкрыццё сучаснага раённага Цэнтра культуры, дзе створаны ўсе ўмовы для заняткаў мастацкай творчасцю, гуртковай работай і адпачынку. У вялікім светлым будынку размясціліся харэаграфічныя і вакальныя класы, дыскаклуб і бібліятэка, більярдная зала і студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці. А галоўнае — канцэртная зала на 300 месцаў, разлічаная на правядзенне мерапрыемстваў высокага ўзроўню.


— Гэта сапраўды свята для нас, — падкрэсліла намеснік старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама Анжэла Новікава. — Наколькі гэта значная для нас падзея, сведчыла ўжо тое, што на адкрыццё сабралася вялікая колькасць народа. Дагэтуль творчыя калектывы туліліся ў непрыстасаваных памяшканнях, дзе часам не хапала самага неабходнага. Выхоўваць любоў да прыгажосці ў такіх умовах было проста немагчыма. Зараз іншая справа. Тут усё прадугледжана для працы — шмат прасторы, святла. А галоўнае, усё культурнае жыццё засяродзілася ў адным месцы. Раней пра такое прыходзілася толькі марыць.

Дарэчы, будаўніцтва Цэнтра культуры было распачата ў 2010 годзе. Паскорыць будаўніцтва аб'екта дапамог зварот жыхароў да Прэзідэнта падчас яго наведвання раёна. Людзі паскардзіліся на тое, што ў райцэнтры ўмовы для заняткаў творчасцю горшыя, чым у аграгарадках. Просьбу пачулі, і аб'ект быў уключаны ў Пратакол даручэнняў Прэзідэнта. Цэнтр пабудаваны за кошт сродкаў чарнобыльскай праграмы і абласнога бюджэту, на яго было выдаткавана больш за 50 мільярдаў рублёў.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.