Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 28 студзеня выпусціла ў абарачэнне новыя паштовыя маркі. На іх — архідэі саркахілус відавы, зігапеталум плямісты, дэндробіум адзіны, бульбафілум найпрыгажэйшы.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Цэнтральным батанічным садам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дызайн Алены Мядзведзь. У дзень выпуску ў сталічным аддзяленні сувязі №1 (крама «Філатэлія», вул Маскоўская, 16) адбудзецца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да гэтага ж выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.
Ул. інф.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.