Вы тут

Аб аварыях і адключэннях будуць апавяшчаць праз мабільны дадатак


У Мінску плануецца на працягу першага паўгоддзя 2016-га распрацаваць і ўвесці новы мабільны дадатак па рабоце гарадской сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта сёння паведаміў генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь СМІРНОЎ.


З дапамогай мабільнага дадатку ўладальнікі смартфонаў будуць атрымліваць імгненныя апавяшчэнні аб тым, дзе адбылося адключэнне гарачай вады, цеплазабеспячэння, электрычнасці і з якой прычыны, як доўга будуць весціся аварыйныя працы, калі пройдуць суботнікі і іншую інфармацыю, што датычыцца сферы ЖКГ сталіцы. Вядома, дасылацца такія паведамленні будуць па жаданні ўладальніка гаджэта.

— Выкарыстанне такога мабільнага дадатку дапаможа знізіць колькасць зваротаў грамадзян па тэматыцы ЖКГ, — упэўнены Віталь Смірноў. — З гэтай задачай паспяхова спраўляецца і партал «Мой Горад» 115.бел. Ён пазбавіў нас ад непатрэбнай перапіскі з гараджанамі.

Як адзначыў гендырэктар МГЖГ, за два першыя месяцы працы партала (лістапад — снежань 2015 г.) паступіла 2774 запыты ад мінчан, 2189 ужо выкананы. 585 засталіся на кантролі, яны звязаны з сезоннасцю выканання работ.

Апроч таго, разам з парталам у сталіцы працуе агульнагарадскі call-цэнтр, пазваніўшы ў які па нумары 115, можна пакінуць заяўку на выкананне камунальных работ.

seradzyuk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Вам піша... ЖКГ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».