Вы тут

Пенсіі і дапамогі на дзяцей падрастуць


З наступнага месяца павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму (далей БПМ). Яго памер у сярэднім на душу насельніцтва складзе 1 мільён 591 тысячу рублёў (на 24 тысячы больш, чым у папярэднім квартале). Для працаздольнага насельніцтва гэты нарматыў будзе раўняцца 1 мільёну 751 тысячы, для пенсіянераў — 1 мільёну 213 тысячам, для студэнтаў — 1 мільёну 539 тысячам. БПМ для дзяцей, у залежнасці ад узросту, складзе ад 1 да 1,7 мільёна. У сувязі з гэтымі зменамі павялічацца некаторыя выплаты.


22 мільёны за другое дзіця

Дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці з лютага вырасце на 240 тысяч і складзе 15,9 мільёна (10 БПМ). Пры з'яўленні другога і наступнага немаўлят маці атрымаюць больш за 22 мільёны. Амаль 1,6 мільёна будуць плаціць жанчынам, які сталі на ўлік у дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці. Сем'ям, што адначасова выхоўваюць малога да трохгадовага ўзросту і дзіця ад 3 да 18 гадоў, налічаць штомесячную дапамогу ў памеры амаль 800 тысяч.

Вырастуць таксама пенсіі. Праўда, не для ўсіх катэгорый. На 1,4 працэнта павысіцца мінімальная працоўная пенсія і надбаўкі за ўзрост. Пажылым ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў будуць даплачваць па 298 тысяч рублёў, тым, каму споўнілася 80 і больш, — амаль па 398 тысяч. На 1,4 працэнта падрастуць і сацыяльныя пенсіі. Выплаты інвалідам 1-й групы складуць 1 мільён 750 тысяч у месяц, інвалідам 2-й групы — 1 мільён 352 тысячы (калі гэта інвалід з дзяцінства, то амаль на 160 тысяч больш), інвалідам 3-й групы — 1 мільён 193 тысячы. Сацыяльная пенсія па страце карміцеля на кожнае дзіця павялічыцца да 1 мільёна 352 тысяч.

Новы крытэрый для адраснай дапамогі

Добрая навіна для тых, хто хоча распачаць свой бізнес: павялічацца дзяржаўныя субсідыі на адкрыццё сваёй справы. Цяпер прадпрымальнік-пачатковец можа разлічваць на стартавы капітал у памеры 17,5 мільёна (на 260 тысяч больш, чым раней). Калі вы збіраецеся станавіцца рамеснікам ці адкрываць сваю фірму ў сельскай мясцовасці, малых гарадах, то вам выдадуць 23,9 мільёна. Ваша справа звязана з укараненнем вынікаў навукова-тэхнічных даследаванняў і распрацовак — трымайце амаль 32 мільёны!

Дапамога незанятым сем'ям, якія перасяляюцца на новае месца працы, з лютага складзе 11,1 мільёна рублёў (прыкладна на 170 тысяч больш). Тым, хто пераязджае ў сельскую мясцовасць, гарады-спадарожнікі і малыя гарады даплацяць яшчэ па 3 мільёны 182 тысячы.

Разам з БПМ павялічыцца дапамога маладым і шматдзетным сем'ям пры аплаце крэдытаў на жыллё. Сёння памер гэтай падтрымкі для бацькоў з адным малым складае 62,7 мільёна. З наступнага месяца сума дапамогі падрасце на мільён. Сем'ям з двума дзецьмі, каб пагасіць крэдыт на кватэру, будуць выдаваць па 127 мільёнаў, а там, дзе тры і больш выхаванцаў, — па 159 мільёнаў (прыкладна на 2,5 мільёна больш, чым цяпер).

Разам з тым, адзначаюць у Мінпрацы, складаней стане атрымаць адрасную сацыяльную дапамогу. Для гэтага прыбытак чалавека павінен быць ніжэйшы за 1 мільён 591 тысячу.

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.