Вы тут

Закончылі годна


Перад ад'ездам каманды на чэмпіянат Еўропы ў Польшчу мы не чулі гучных слоў, не ставілі звышзадач і не гадалі, як праявіць сябе беларуская зборная на гэтым турніры. Усе добра разумелі: каб дамагчыся гучных поспехаў, Юрыю Шаўцову з яго бравымі байцамі трэба яшчэ шмат працаваць. Сёння час падводзіць вынікі: гульнёй супраць зборнай Македоніі нашы хлопцы завяршылі выступленне на чэмпіянаце Еўропы, заняўшы 10-е месца.


З-за нездавальняючага стану здароўя ў апошнім паядынку не прынялі ўдзел лідары — Сяргей Рутэнка, Максім Бабічаў і Сяргей Шыловіч, на пляцоўку выйшла моладзь. Нягледзячы на матываваных македонцаў, яны не разгубіліся, вялі сваю гульню і таму былі ў лідарах на працягу ўсёй сустрэчы. Канчатковы лік — 30:29, перамога за намі. Менавіта яна дазволіла беларусам падняцца на 10-е месца і перасягнуць вынік двухгадовай даўніны, калі падапечныя Юрыя Шаўцова спыніліся на 12-й пазіцыі.

Юрый Шаўцоў:

— Перад гульнёй у нас былі вялікія праблемы са складам, таму мне было даволі складана наладзіць і арганізаваць каманду, але яны праявілі маральна-валявыя якасці і вырвалі гэтую перамогу. Вядома, як і ўсе хлопцы, я рады, што мы змаглі дамагчыся такога выніку і трапіць у Топ-10, гэта дае нам магчымасць далейшай працы і развіцця моладзі.

Барыс Пухоўскі:

— Для мяне вельмі важна, што мы здабылі два ачкі ў матчы з македонцамі. Гэта было дзіўна. Мы паднеслі яшчэ адзін сюрпрыз. Многія з нашых гульцоў атрымалі траўмы, таму гуляла моладзь. Яны хацелі выйграць, яны змагаліся да апошніх хвілін. Мы з'язджаем дадому шчаслівымі.

Вячаслаў Салдаценка:

— У цэлым гульня нашай зборнай на турніры, мне здаецца, атрымалася добрай. Вельмі шкада, што прайгралі Нарвегіі. Калі разважаць асабіста пра маё выступленне на Еўра, то не магу сказаць, што я ім задаволены: заўсёды ёсць што выпраўляць, над чым працаваць, бо няма мяжы дасканаласці. Для мяне самым складаным матчам стаў паядынак з Польшчай, там шмат чаго не атрымлівалася.

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.