Вы тут

Інвестарам прапануюць 60 аб'ектаў


На гэтым тыдні кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэта па маёмасці аб'явіла аб правядзенні работ па продажы на аўкцыёнах і па конкурсе ў гэтым годзе дзяржаўных пакетаў акцый пэўных прадпрыемстваў. У прэс-службе камітэта нам паведамілі, што ў падрыхтаваным пераліку знаходзіцца 56 адкрытых акцыянерных таварыстваў і 4 прадпрыемствы як маёмасныя комплексы.


Тры маёмасныя комплексы належаць МНС. Два з іх (па лініі тэхнічных выпрабаванняў і даследаванняў, а таксама па вытворчасці хімічных прадуктаў) маюць свае базы ў Мінску, а яшчэ адзін «прапісаны» ў Гомельскай вобласці (архітэктура і інжынерныя паслугі). Чацвёрты маёмасны комплекс знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці (г. Драгічын) і займаецца вытворчасцю крухмалу і крухмалапрадуктаў па лініі Белдзяржхарчпрама.

Увогуле, на таргі аўкцыёнаў і конкурсаў сёлета будуць выстаўлены дзяржаўныя пакеты акцый прадпрыемстваў Мінбудархітэктуры, Мінпрама, Мінтранса, Мінісувязі, Мінэнерга, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінкультуры, а таксама канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам», «Беллеспаперапрам» і «Беллегпрам». На гэты раз патэнцыйным інвестарам прапануюцца даволі буйныя пакеты акцый. Напрыклад, цяпер з боку дзяржавы пакупнікам прапануюць 100% акцый Гомельскага радыёзавода, таварыстваў «Карал» (Гомель), і «Лантан» (Аршанскі раён). Розныя долі ў дзяржпакетаў акцый плануецца выставіць на продаж у ААТ «БАТЭ» — кіруючай кампаніі холдынга «Аўтакампаненты» (Барысаў), па прадпрыемствах «Кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт» (Мінск) і «Прамсувязь» (Мінск). У Дзяржкаммаёмасці ўпэўнены, што пакупнікоў з грашыма павінны зацікавіць і каштоўныя паперы такіх акцыянерных таварыстваў, як «Папяровая фабрыка «Спартак» (Шклоў), а таксама перспектыўныя фабрыкі «Івацэвічдрэў», «Віцебскдрэў» і «Магілёўдрэў».

У Дзяржкаммаёмасці нам удакладнілі, што заявы на набыццё акцый акцыянерных таварыстваў будуць разглядацца адпаведнай камісіяй, і па выніках разгляду гэтых заяў будуць унесены прапановы аб мэтазгоднасці падрыхтоўкі праектаў рашэнняў Прэзідэнта аб продажы.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.