Вы тут

Амерыканца 160 разоў кусалі змеі


І справа тут зусім не ў нешанцаванні — жыхар штата Вісконсін Цім Фрыд дазволіў ядавітым змеям укусіць сябе больш за 160 разоў, каб стварыць вакцыну. Мужчына пачаў уводзіць у свой арганізм атруту, каб выпрацаваць імунітэт да яе, піша The Іndependent.


«Я зразумеў, што гэта можа прынесці карысць чалавецтву. Занадта многія памерлі ад гэтых укусаў, і, калі я закончу, мая вакцына дапаможа людзям. Я не спынюся, пакуль не дасягну выніку ці загіну», — сказаў Фрыд. Паводле слоў амерыканца, на цяперашнім этапе даследавання яго арганізм ужо можа супрацьстаяць атручванню без дапамогі ўрачоў. Ціма і раней кусалі тайпан і чорная мамба (адны з самых ядавітых змей у свеце), якіх ён трымае ў якасці хатніх гадаванцаў. Таксама ў доме жывуць вадзяная кобра і дзве грымучыя змяі.

Аднак супрацоўнік Лонданскага ўніверсітэта гігіены і трапічнай медыцыны доктар Рэйчал Карыер назвала эксперыменты, якія праводзіць Фрыд, небяспечнымі. «Вывучэнне ядаў змей патрабуе ведання складнікаў таксічных кампанентаў», — патлумачыла яна. Фрыд не з'яўляецца спецыялістам у галіне біяхіміі, таксікалогіі і не мае профільнай адукацыі. Якім чынам ён праводзіць даследаванні, каб выпрацаваць вакцыну, застаецца невядомым. У 2011 годзе мужчыну паслядоўна ўкусілі дзве кобры, пасля чаго ён упаў у кому і ледзь не загінуў. У 2014 годзе пасля 20-гадовага шлюбу ад Фрыда пайшла жонка Бэт. «Змеі для яго заўсёды былі на першым месцы», — паскардзілася яна.

Штогод ад укусаў ядавітых змей у свеце паміраюць больш за 100 тысяч чалавек.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.