Вы тут

Наледзь моцна не нашкодзіла


Здаецца, яшчэ зусім нядаўна мы ўсім светам змагаліся з сумётамі, нанесенымі двума запар цыклонамі, а ў аўторак вечарам (прынамсі мінчан) ачышчаныя ад снегу месцы сустрэлі суцэльнай коўзанкай. І ўсё з-за ледзянога дажджу.


Паводле інфармацыі «Белэнерга», на шчасце, працяглых адключэнняў электрычнасці ў населеных пунктах на гэты раз не было. Цягам сутак з-за наледзі на галінах, якая прыводзіла ў выніку да падзення дрэў на лініі электраперадач, такія выпадкі фіксаваліся, аднак сітуацыя аператыўна выпраўлялася. Парушэнні электразабеспячэння з-за падзення дрэў назіраліся пераважна ў Слуцкім, Старадарожскім, Любанскім і Бабруйскіх раёнах. На ранак серады былі зафіксаваны 23 адключаныя ад электразабеспячэння населеныя пункты ў Мінскай вобласці, з іх 20 — з насельніцтвам менш за 50 чалавек.

Нагадаем, што падчас нядаўніх снегападаў работы па расчыстцы ліній электраперадач вялі больш як 500 чалавек толькі з ліку работнікаў дзяржаўнай лясной аховы. Тады асноўны ўдар стыхіі прыпаў на Старадарожскі раён, значныя наступствы яна пакінула пасля сябе і ў Асіповіцкім, Бабруйскім і Глускім раёнах.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.