Вы тут

Адкуль дзічына на кухні?


У кар'еры пад Заслаўем дзяржінспектары знайшлі чатыры мяхі з рэшткамі двух дзікоў. Шкуры былі прастрэленыя кулямі.


Каб разабрацца ў сітуацыі, рэйдавая група накіравалася ў бліжэйшую вёску Кіршы. Адзін з яе жыхароў мог мець дачыненне да незаконнага палявання. І інтуіцыя дзяржінспектараў не падвяла. На падворку ў падазраванага знайшлі кроў і шэрсць дзікай жывёлы, а таксама 200 кілаграмаў дзічыны. Яго паходжанне гаспадар патлумачыць не змог. Сам мужчына — паляўнічы і мае тры зарэгістраваныя стрэльбы. Зброя канфіскавана, прызначаны шэраг экспертыз.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.