Вы тут

Маленькі чамучка


Вось ужо чатыры гады на тэлеканале АНТ у рамках праграмы «Пакуль усе дома» выходзіць беларуска-расійская рубрыка «У вас будзе дзіця». За гэты час 65 малых знайшлі клапатлівых бацькоў. Спадзяёмся, што з нашай дапамогай гэтая лічба яшчэ павялічыцца. Таму працягваем знаёміць патэнцыйных усынавіцеляў і апекуноў з дзеткамі, якія больш за ўсё на свеце мараць пра сям'ю і ўтульны дом...


Пакуль што 6-гадовы Мікіта жыве ў Андрэеўскім дзіцячым доме, што ў Віцебскай вобласці. «Ласкава мы называем яго Мікітачка, — распавядае выхавацель Аксана Пуранкова. — Гэта вельмі актыўны, эмацыйны, добразычлівы і надзвычай цікаўны хлопчык. Сапраўдны маленькі чамучка (усміхаецца). Ён задае вельмі шмат «чаму?» і шукае на іх адказы. Прычым на тысячу адказаў у яго зноў знаходзіцца тысяча новых пытанняў».

Развагі самога Мікіты прыемна здзіўляюць: «Я люблю гуляць з дзеткамі. Прасіць: дай мне, калі ласка, цацку. Дзяліцца трэба. Не біцца. Па чарзе трэба гуляць, не забіраць, не ламаць...».

У наступным годзе Мікіта ідзе ў школу. Хлопчык вельмі чакае той дзень, калі ён апране школьную форму, ранец. «Мікітачка прыйшоў да нас зусім маленькі, першым яго словам было «кніга», — узгадвае выхавацелька. — З таго часу ён з кнігай не расстаецца. Самае галоўнае яго захапленне на дадзены момант — транспарт. Тэхнікам, напэўна, будзе ў будучым. Ён ужо канструюе машыны новага пакалення, гэтым дзеліцца з намі. Гэта так цікава, што іншым разам дзівімся: адкуль у такога маленькага чалавечка з'яўляецца столькі неверагодных ідэй, думак? Хачу пажадаць Мікітачку, каб у яго ў новым годзе з'явіліся клапатлівыя бацькі, якія б яго палюбілі і падзялялі яго інтарэсы».

Калі вы хочаце даведацца пра Мікіту больш, патэлефануйце па нумары (017) 284-71-51 спецыялістам Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі. Таксама для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.