Вы тут

Святкаванне 65-й гадавіны Цэнтра культуры «Віцебск»


Святкаванне 65-й гадавіны Цэнтра культуры «Віцебск» абяцае стаць унікальнай падзеяй.

— Наш горад здаўна, задоўга да «Славянскага базару» славіўся фестывалямі, і мы вырашылі адрадзіць самыя цікавыя з іх, напрыклад, джазавы. Упэўнены, што не толькі віцебскі глядач гэта ацэніць, — расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», кіраўнік дырэкцыі міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі фестываляў (WАF) Аляксандр СІДАРЭНКА.


Свята ў гонар юбілею стартуе 28 студзеня выставай-прэзентацыяй творчых калектываў, філіялаў цэнтра і канцэртам-прысвячэннем. Усё гэта пройдзе ў канцэртнай зале «Віцебск». Аднак юбілейнай даце будуць прысвечаны розныя праекты на працягу ўсяго бягучага года. Цэнтру ёсць чым ганарыцца. Тут цікава праводзяць вольны час людзі любога ўзросту і роду заняткаў, дзейнічаюць каля 35 творчых калектываў, больш чым палова з іх маюць ганаровыя званні.

— На святкаванні яны ўсе выступяць. Для гэтага спецыяльна будуць працаваць творчыя пляцоўкі. На іх адначасова будуць паказваць сваё майстэрства як пачаткоўцы, так і вопытныя ўдзельнікі. Каб госці свята лепш даведаліся пра гісторыю Цэнтра культуры «Віцебск», стварэнне ансамбляў і іншае, будуць арганізаваныя спецыяльныя экскурсіі. Такога ў краіне яшчэ не было, — заінтрыгавала Марына РАМАНОЎСКАЯ, намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах.

У гонар свята гаспадары ўстановы прапанавалі гараджанам і гасцям горада скарыстацца паслугамі цэнтра са скідкамі ў памеры 50%. А карыстанне інтэрнэтам 28 студзеня тут будзе наогул бясплатнае.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Бясплатны інтэрнэт і «культурныя экскурсаводы»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.