Вы тут

Цэнтр мовы і культуры


У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце плануецца адкрыць цэнтр па вывучэнні кітайскай мовы і культуры, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік навукова-даследніцкай часткі БрДТУ Дзмітрый Макарук. 


Падзея прымеркавана да 50-летняга юбілею ўніверсітэта. Курсы па вывучэнні кітайскай мовы будуць арганізаваны ў сакавіку. У ролі выкладчыкаў выступяць валанцёры - носьбіты мовы, дапамагаць ім будуць кітайскія студэнты вну. Курс навучання разлічаны на паўгода, пасля ўзровень ведаў можна павысіць. Слухачамі цэнтра пажадалі стаць ужо каля 50 чалавек. Таксама плануецца, што яго навучэнцам будзе прадастаўлена магчымасць атрымання стыпендыі для навучання ў магістратуры кітайскага вну за кошт урада КНР. 

"Адкрыццё цэнтра будзе спрыяць развіццю міжкультурных, гандлёва-эканамічных адносін. Да вывучэння кітайскай мовы праяўляюць цікавасць многія студэнты, выкладчыкі, індывідуальныя прадпрымальнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў Брэста і вобласці, якія супрацоўнічаюць з Паднябеснай", - адзначыў ДЗмітрый Макарук. 

Апроч таго, у цэнтры па вывучэнні кітайскай мовы і культуры будуць праходзіць розныя імпрэзы. Так, на красавік запланаваны беларуска-кітайскі фэст робататэхнікі. Падчас яго правядзення пройдуць адкрытыя лекцыі, майстар-класы па зборы тыпавых мадэляў робатаў. Таксама студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Паўночна-усходняга ўніверсітэта Кітая выявяць лепшага ў спаборніцтве робарэйс і робасумо. 

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце навучаюцца 129 грамадзян Кітая. Вышэйшую адукацыю яны пераважна атрымваюць на спецыяльнасцях эканамічнай, будаўнічай, IT-скіраванасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?